Грамадства1212

Новы міністр культуры распарадзіўся здымаць фільмы пра вайну і сялян. І паабяцаў прарыўнае кіно

Руслан Чарнецкі возьмецца за кінематограф, які Лукашэнка назваў ганьбай.

Руслан Чарнецкі. Фота: БелТА

Новы міністр культуры і акцёр Руслан Чарнецкі заявіў, што найважнейшым з мастацтваў з'яўляецца кіно.

Чыноўнік адзначыў, што перш за ўсё зоймецца менавіта гэтай справай, піша БелТА.

Чарнецкі акрэсліў, на якія тэмы неабходна здымаць кіно ў Беларусі. Адкрыццём гэта не стала.

«Перамога, тэма вайны — яна асаблівая. Яна заўсёды на асобным рахунку, і ў нас. Пра гэта трэба працягваць здымаць, і мы будзем гэта рабіць. 

Таму што, як паказвае вопыт, трошкі забывае народ. Беларусы не вельмі забываюць, а іншыя народы, бывае, забываюць, і трэба ім пра гэта нагадваць», — заявіў міністр.

Акрамя таго, Чарнецкі прапанаваў здымаць фільмы пра сялян.

«Думаю, гледачу нашаму будзе вельмі цікава. Я заўсёды з вельмі вялікай пашанай, павагай і ўдзячнасцю ставіўся да нашых працаўнікоў: сялян, рабочых на заводах, простых работнікаў… Вельмі хацелася б расказаць пра працу гэтых людзей. Яны маюць патрэбу ў тым, каб пра іх расказвалі нашаму гледачу», — мяркуе чыноўнік.

Акрамя таго, Чарнецкі паабяцаў беларускае кіно, якое «сапраўды прагрыміць». Паводле яго слоў, Беларусь рыхтуе «прарыўны кінапраект», аднак ніякіх дэталяў міністр раскрываць не стаў.

«Давайце без спойлераў. Але тым не менш такія намёткі ўжо ёсць. Вядуцца работы, ужо ёсць у распрацоўцы праект, які сапраўды прагрыміць. І гэта будзе прарыў», — адзначыў Чарнецкі.

Прызначаючы акцёра на пасаду міністра культуры, Аляксандр Лукашэнка назваў тое, што адбываецца ў беларускім кіно, ганьбай.

Каментары12

  • 06.12.2024
    Было б балота , а жабы знойдуцца .
  • %
    06.12.2024
    Так колькі існуе гэтае Беларусьфільма столькі пра вайну і сялян здымаюць, і ўсе прарвацца не мугуць нікуды
  • Ганьба
    06.12.2024
    Прарыў каналізацыі там будзе.

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента43

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі12

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы28

Сусед зверху зрабіў такі рамонт, што ў столі з'явіліся дзіркі. І цяпер чуваць любы гук6

«Муж забраў у закладнікі маіх котак». Дызайнерка Вольга Кардаш — пра развод з мужам, уласную краму і самага стылёвага беларуса8

Як правільна фарбаваць яйкі на Вялікдзень

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 16

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента43

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць