Грамадства1515

«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры

У тэлеграм-канале «Культура і мастацтва» з'явілася відэа і фоты, як у міністэрстве культуры сёння сустракалі новага кіраўніка. Новапрызначанага міністра культуры Руслана Чарнецкага прадстаўляў калектыву міністэрства віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка. 

Руслан Чарнецкі (злева) і Ігар Петрышэнка. Скрыншот з відэа

Петрышэнка ў сваім выступленні адмыслова падкрэсліваў, што новы міністр не мае ніякага чыноўніцкага кіраўнічага вопыту, прыйшоў ён, маўляў, «з асяроддзя». У беларускай практыцы Петрышэнка не мог такога ўспомніць. І хоць з расійскай і ўкраінскай практыкі ён прыклады міністэрскай кар'еры людзей «з асяроддзя» прыгадаў, па агульнай танальнасці выказванняў адчувалася, што Чарнецкі наўрад ці той чалавек, якога на гэтай пасадзе хацеў бы сам Петрышэнка. 

У Чарнецкага, як віцэ-міністр адзначыў, «шмат сыграных роляў», але цяпер у яго такая роля, якая найважнейшая і ключавая, якую трэба «пражыць, гэта не роля, як трэба сапраўды сыграць па-сапраўднаму». Новы міністр мусіць рэалізаваць пастаўленыя задачы, культура абсалютна не можа «на нейкім асобным трэку стаяць», і «куды ні паглядзі, мы без культуры не можам рэалізоўваць абсалютна любыя праекты». Асабліва Петрышэнка следам за Лукашэнкам пажадаў Чарнецкаму падняць на вяршыні, якіх чакаюць гледачы, беларускі кінематограф. 

Фота: t.me/kultinfa

У адказ Руслан Чарнецкі адзначыў, што «мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне».

Маўляў, да яго праца была праведзеная настолькі каласальная, што ён, шмат ездзячы па расійскіх фестывалях, адно толькі там і чуе хваласпевы: «Такіх водгукаў я нідзе ні ад каго не чуў, наконт таго, што нас бы яшчэ і ў прыклад ставіць».

«У нас ёсць чаму павучыцца. Я шмат бачу, шмат адглядаю, са многімі камунікую. Нас вельмі любяць, нас вельмі чакаюць, з нас бяруць прыклад, як я ўжо казаў», — напоўніцу трансляваў аптымізм новы міністр.

Пасля чаго даволі нечакана прагучала наступная фраза, з якой вынікае, што ўсе папярэднія хвалебныя словы былі сказаныя авансам:

«Таму цяпер мы павінны стаць гэтым прыкладам. Вось такое маё самае галоўнае пажаданне, самы галоўны сцяг, ці як, да якога мы будзем з вамі імкнуцца».

Пасля Петрышэнка гаварыў яшчэ пра тое, што рашэнне накіраваць Чарнецкага менавіта ў сферу культуры прынята «ў няпросты час». Але і папярэднікі, маўляў, не сядзелі склаўшы рукі:

«Мы па ўсіх кірунках, якія знаходзяцца, якія ёсць у сферы вядзення міністэрства, актыўна, прадуктыўна, грунтоўна адпрацоўвалі. Задзел ёсць. Важна, каб гэты наш лакаматыў менавіта культурнага складніка рухаўся на тых параметрах і на тых абаротах, якія патрэбныя нашаму грамадству, нашай краіне, нашым людзям».

Большую частку часу, пакуль гучала гэта тырада, камера была накіраваная на ўжо былога міністра культуры Анатоля Маркевіча, які, стоячы побач з Петрышэнкам і Чарнецкім, бесперапынна ўхвальна ківаў на кожнае сказанае віцэ-прэм'ерам слова. А той урэшце сказаў пару добрых слоў і пра персанальна Маркевіча:

«Анатоль Мечыслававіч, так, шмат было пэўных спрэчак, але заўсёды мы знаходзілі развязку, заўсёды рухаліся, напрамак дзейнасці ўсіх творчых калектываў, яны былі менавіта на чаканы вельмі патрэбны і важны канцавы вынік».

У цэлым з апублікаваных відэа складваецца ўражанне, што Петрышэнка не мае да новага міністра асаблівых сантыментаў і паміж імі існуе пэўнае напружанне. 

Каментары15

  • Палаточница Мария
    02.12.2024
    Ах, какой красивый мужчина!
    Молодец, что поддержал вовремя в 2020, когда такие протесты были. Все равно видно было, что никто из протестующих власть брать не собирается.
    Зато теперь денежек море будет и жена по заграницам сможет летать.
  • Гигин
    02.12.2024
    -Алло, это прачечная?
    -**ячечная! Это Министерство Культуры!
  • наступны прыпынак канцавы. калі ласка пакіньце транспартны сродак
    02.12.2024
    заўсёды рухаліся, напрамак дзейнасці ўсіх творчых калектываў, яны былі менавіта на чаканы вельмі патрэбны і важны канцавы вынік».
    ...
    шо-с ?

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа24

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам2

Гарачую ваду пачнуць адключаць у маі ў Мінску: ёсць першыя адрасы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа24

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць