Свет

Літоўскім памежнікам паўгода таму дазволілі страляць па метэазондам з беларускай кантрабандай, але тыя пакуль ні разу не стралялі

Метэашары з кантрабандай зноў паляцелі з Беларусі ў Літву. З пачатку года ўжо перахоплена больш за 200. Аднак частка ўсё ж дасягае мэты. Іх не збіваюць, хоць маюць права, піша LRT.

Метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі. Фота: VSAT, T. Biliūno / BNS nuotr.

Метэазонды з грувасткімі скруткамі нелегальных тавараў зноў паляцелі з Беларусі ў Літву пасля перапынку.

І хаця ўжо паўгода як літоўскім памежнікам дазволена страляць па такіх зондах, не збівалі іх пакуль што ні разу. Пра гэта агенцтву BNS расказаў прадстаўнік Дзяржаўнай службы аховы мяжы Гядрус Мішуціс: «Такога выпадку яшчэ не было».

Памежнікі дзейнічаюць па-іншаму: адсочваюць месцы, дзе шары прызямляюцца, перахопліваюць груз, сочаць за перамяшчэннем кантрабандыстаў. Працуюць і крыміналісты. Ужо былі выпадкі, калі людзі траплялі ў пасткі, спрабуючы забраць цыгарэты. У ноч на 14 красавіка перахоплена 11 зондаў і 2 беспілотнікі. Затрымана чацвёра падазраваных. У іншую ноч схапілі яшчэ двух — прама на месцы пасадкі зонда.

Агулам з пачатку года літоўцы затрымалі ўжо 210 зондаў і 21 дрон. У іх — 328 тысяч пачак цыгарэт. Зафіксавана 60 выпадкаў затрымання людзей, што прыехалі па тавар.

Куды кантрабанда прызямляецца

Усё залежыць ад ветру. Калі той дзьме з Беларусі ў бок Літвы — шары адпраўляюцца ў шлях. Усе разлікі — вельмі складаныя: патрэбна ведаць, колькі гелія ці газу запраўляць, колькі важыць груз і як далёка яго занясе.

У мінулым годзе адзін зонд прызямліўся… на дах шматкватэрнага дома ў Друскінінкаі. Іншы — проста ў аэрапорце Вільні. Былі і пасадкі ў цэнтры Вільні, у Алiтусе, нават на тэрыторыі вайсковай часткі.

Кантрабандысты шукаюць новыя шляхі

Метэазонды — не адзіны метад. У студзені памежнікі знайшлі тунэль у 25 метраў на самым рубяжы ў Шальчынінкскім раёне. Ёсць падазрэнне, што праз яго маглі не толькі цыгарэты перапраўляць, але і мігрантаў. Ідзе расследаванне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа12

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўрачыста адкрыўся байкерскі сезон — заездам сотняў матацыклістаў ФОТЫ9

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года4

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?10

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу4

ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне3

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска6

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа12

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць