Рэлігійнае аб'яднанне «Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь» прайшло дзяржаўную перарэгістрацыю, паведамілі ў архідыяцэзіі.

Фота: Catholic.by
«18 красавіка ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, адпаведныя рэгістрацыйныя дакументы», — паведаміла прэс-служба архідыяцэзіі.
У адпаведнасці з законам «Аб унясенні зменаў у законы па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый» ад 30 снежня 2023 года раней зарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі павінны прывесці свае статуты ў адпаведнасць з законам і прадставіць іх у рэгістрацыйныя органы для перарэгістрацыі.
Каментары