Грамадства55

Сусед зверху зрабіў такі рамонт, што ў столі з'явіліся дзіркі. І цяпер чуваць любы гук

З-за няякаснага рамонту ў кватэры зверху чытач Onliner.by вымушаны штодня слухаць непрыемнае рыпенне.

— Восенню 2023 года суседзі зверху пачалі рамонт. Але будаўнік, якога яны нанялі, аказаўся, мякка кажучы, не лепшым спецыялістам. У выніку ў маёй столі — то бок у іх падлозе — з'явіліся скразныя адтуліны.

Калі суседзі даведаліся, што мая кватэра застрахаваная, хутка прыбеглі і замазалі дзіркі. Замазалі, вядома, абы-як — але гэта было не самае страшнае. Галоўная праблема выявілася пазней: пасля рамонту падлога ў іх кватэры пачала выдаваць гучны і непрыемны скрып — літаральна ад кожнага кроку. Удзень я яшчэ магу цярпець — уключаю музыку, каб хоць трохі заглушыць гэты шум. Але нехта з іх рэгулярна ўстае ноччу, відаць, у прыбіральню, і гэты трэск будзіць мяне амаль кожны раз. Ніякія берушы не ратуюць.

Я некалькі разоў прасіў іх ліквідаваць праблему і адрамантаваць падлогу, але ўсе мае просьбы ігнаруюцца. У адказ — або маўчанне, або фразы кшталту «А ў нас усё нармальна», «А ў нас таксама зверху шумныя суседзі, але мы на іх не скардзімся».

Мае цярпенне ўжо на мяжы. Таму план дзеянняў прыкладна такі:

  • Падам заяву ў гарвыканкам з нагоды рамонту, у выніку якога была парушаная цэласнасць перакрыццяў. Не ведаю, што за гэта прадугледжана, але нешта — дакладна.

  • Планую набыць больш магутную акустычную апаратуру, каб з 07:00 да 23:00 гучалі мае любімыя выканаўцы: Rammstein, AC/DC, Judas Priest і іншыя.

  • Калі гэта не спрацуе, пайду на крайнія меры: падзялю асабовыя рахункі па ўсіх трох пакоях у сваёй кватэры, у кожны пакой пасялю «вясёлую» сямейку з не самымі мірнымі звычкамі, а сам пераеду ў суседні дом. Буду назіраць за тым, што адбываецца, здалёк.

Пакуль што з сённяшняй раніцы я пачаў уключаць ім гімн Рэспублікі Беларусь роўна ў 07:00. У 23:00 — паўтор. Праўда, мае цяперашнія калонкі не даюць жаданага эфекту, таму цяпер шукаю больш магутныя.

Гэта, вядома, наўрад ці прымусіць іх адрамантаваць падлогу. Але начных хаджэнняў стала менш. Магчыма, на гэта паўплываў і візіт прадстаўнікоў ЖЭУ.

Праўда, супрацоўнікі сказалі, што канкрэтныя высновы можна будзе зрабіць толькі пасля вымярэння шуму. Але ёсць вялікая верагоднасць, што ўзровень аказваецца ў межах нормы. Скрып — штука падступная, не заўсёды гучная, але б’е дакладна па нервах.

Каментары5

  • Лявон
    19.04.2025
    Сядзе зараз за экстрэмізм, бо катаваць гімнам пытаць дазволена толькі лукашыстам
  • у нас таксама "весела" было
    19.04.2025
    дом быў новы. жыхары засяліліся. парабілі рамонты. зрабілі і мы. толькі-толькі паклеілі шпалеры, як літаральна праз пару дзён на кухні затоплена сцяна цалкам каля мойкі. ну мы канечне наверх, а суседка: "паглядзіце - у мяне ўсё суха". праз кароткі час роўна тое самае паўтараецца яшчэ раз... мы ўжо не ведаем, што і думаць... схадзілі і вышэй на некалькі паверхаў... думаем - ці можа такое быць, каб цякло з даху праз вентканалы, калі дождж? здаецца, не можа... а што яшчэ думаць? паўтараецца трэці раз... вызываем сантэхніка. высвятляецца. аказваецца, хатні ўмелец зверху праштрабіў падлогу (і добра, калі толькі ў сцяжцы, а не ў пліце) пад шланг ад пральнай машыны, што стаіць ў іх у калідоры. парушыў гідраізаляцыю, а новую пэўна ж не зрабіў. пасля візіта сантэхніка цеч перастала. але наш новенькі рамонт быў "прыўкрашаны") нічога не сталі з іх спаганяць. непрыемна проста, што яны манілі...

    там і далей ад іх "весялуха" была... хатні ўмелец і далей пастаянна нешта свярліў, даўбіў, забіваў і т.п. некалькі год. усё не мог спыніцца. пэўна яна яго прымушала.. дык мала таго нейкі сланапатам насіўся з такім грукатам здаецца, што нават па сценах... біў у іх мячом ці чым? думаем - ну дзеці ёсць дзеці... хоць там яўна не маленькі... потым яго яшчэ прымусілі граць на клавішным інструменце... і цэлымі днямі адно толькі сабачы вальс і так, што... оой... у мужы проста музычны слых, і вось гэта для яго асаблівае катаванне было ))
  • ʘ ʘ
    19.04.2025
    Лявон, дык гэна пэўна нейкі лукашыст-гэбіст і ёсць. зрабіў дзве дзіркі пад біноклю, каб за суседзямі сачыць

Цяпер чытаюць

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е7

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е

Усе навіны →
Усе навіны

Бачыш зайчаня? Не падбірай!1

Як расійскія сілавікі і прапагандысты могуць атрымліваць пашпарты еўрапейскіх краін2

У мінскім метро памяняўся механізм аплаты за праезд

У сваім «мірным плане» ЗША прапануюць аслабіць санкцыі супраць Расіі і пакінуць акупаваныя тэрыторыі Маскве11

«Бабарыку і не трэба было падтрымліваць, ён трымаўся добра». Былы палітвязень расказаў, як адбываў пяцігадовы прысуд 4

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы2

Анжаліка Мельнікава хацела выкупіць беларускі фонд з Беластока16

Аб'явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» «ЧестнОК» — праект былога палітвязня Аляксандра Івуліна1

Палітзняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін — яго вывелі з калоніі ў кайданках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е7

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць