ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне
ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне, пасля яго пакажуць Расіі, піша New York Post са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка Белага дома.

Украіна практычна поўнасцю гатовая пагадзіцца на мірны план Дональда Трампа, і рашэнне пра поўнае і ўсёабдымнае спыненне агню могуць узгадніць ужо на наступным тыдні на сустрэчы ў Лондане.
Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў паведаміў амерыканскім чыноўнікам, што Кіеў «на 90%» згодны з мірнай праграмай прэзідэнта Трампа. Цяпер пытанне ў тым, ці пагодзіцца на гэты план Масква.
«На наступным тыдні ў Лондане мы хочам прыняць рашэнне пра поўнае і ўсёабдымнае спыненне агню. Потым мы маем намер правесці перамовы з расіянамі і сказаць: «Добра, вось найлепшая і канчатковая прапанова», каб высветліць, на чым спыніліся абодва бакі. І як толькі мы гэта атрымаем, тады будуць вызначаныя наступныя крокі», — адзначыў чыноўнік.
Каментары
Лапідарны геній піша пагадненьні кожны дзень - і рускія імі падціраюцца