Грамадства44

«Ты зноў вучыш мяне быць моцнай і шчаслівай». Наталлі Машэравай — 80 гадоў

Сёння круглую дату адзначае дачка кіраўніка БССР Пятра Машэрава.

Тут і далей — фота з фэйсбука Алены Машэравай

«З Днём нараджэння, Мамачка! Я так марыла абняць цябе ў тваё свята… Марыла проста пагутарыць, марыла паплакаць на тваім плячы, адчуць тваю руку на маіх валасах… Але ты зноў вучыш мяне быць моцнай і шчаслівай — такой, як ты. Ты заўсёды — наша самая моцная і самая прыгожая Мамачка. Якое ж гэта шчасце — што ты ў нас ёсць! З Днём нараджэння, Мамачка!» — напісала ў фэйсбуку яе дачка Кацярына.

Наталля Машэрава нарадзілася 18 красавіка 1945 года ў Вілейцы, дзе тады працаваў яе бацька.

Паводле адукацыі была філолагам, выкладала ў БДУ.

У 2000 годзе была абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Мінска, мікрараёна Захад, прычым яе супернікам быў апальны экс-прэм'ер Міхаіл Чыгір.

Высоўвала сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у 2001, ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь была зарэгістраваная, але да завяршэння тэрміна збору подпісаў адклікала сваю заяву. Гаварылі, што лукашэнкаўцы дабіліся гэтага пагрозамі.

Пасля гэтага Наталля Машэрава зусім спыніла любую грамадскую актыўнасць, не адрэагавала нават на перайменаванне праспекта Машэрава ў праспект Пераможцаў у 2004 годзе.

А яшчэ праз пэўны час яна перабралася ў ЗША, дзе жывуць яе дзеці, унукі камуністычнага кіраўніка Беларусі.

Каментары4

  • Отец Засандалий
    18.04.2025
    Патриотка самая настоящая.
  • дуся
    18.04.2025
    Поуная хлусня! Наташа Машэрова пражывала i пражывае у кватэры свйго отца на вул. Чырвонармейскай дом 13 суместна са сваiм мужам i нiколi адтуль не выязджала. Гэта вельмi парадачны чалавек.
  • Ната
    18.04.2025
    Замечательная женщина и как прекрасно выглядит 😊

Цяпер чытаюць

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам1

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Мельнікава хацела выкупіць беларускі фонд з Беластока16

Аб'явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» «ЧестнОК» — праект былога палітвязня Аляксандра Івуліна1

Палітзняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін — яго вывелі з калоніі ў кайданках1

Праваабаронцы: У Дзяржынску апошнімі днямі адбываюцца затрыманні і ператрусы1

У Мінску ўпершыню ў гэтым годзе пераадолены псіхалагічны парог у +25,0°C

У Крамлі заявілі, што мараторый на ўдары па энергетыцы скончыўся1

«Доступ да рынку ператвараецца ў зброю». Сі фарміруе новы азіяцкі альянс супраць ЗША

Ціханоўская: «Добрыя рускія» маюць заявіць, што не будуць замахвацца на суверэнітэт Беларусі20

Рэцэпты велікоднага стала: крашанкі, паска, запечанае мяса1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам1

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць