Грамадства2929

Экс-муж Мельнікавай: Пра знікненне Анжалікі нікуды не звяртаўся, не бачу сэнсу

Ужо тры тыдні нічога не вядома пра месцазнаходжанне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. У той жа час вядома, што яе дзеці, мяркуючы па ўсім, у Беларусі, як і былы муж Андрэй. «Еўрарадыё» ўдалося паразмаўляць з экс-мужам Мельнікавай Андрэем.

Андрэй Мельнікаў. Фота з сацыяльных сетак

Падчас размовы супрацоўнікі «Еўрарадыё» прадставіліся журналістамі, не ўдакладніўшы з якога медыя, каб не ствараць для Мельнікава пагрозы праз камунікацыю з «экстрэмістамі».

— Можа, з'явіліся нейкія навіны пра Анжаліку?

— Ну не, не… таксама ніхто нічога не ведае, нічога пакуль няма.

— А вы звярталіся куды-небудзь… у міліцыю?

— Ну… я асабіста не звяртаўся… Гэта… так, праз знаёмых больш.

— Праз знаёмых, але хтосьці звярнуўся ў нейкія органыКалі знікае чалавек — трэба ж, напэўна, каб шукалі?

— Ну… ну я… нікуды афіцыйна не звяртаўся. Не ведаю, не бачу ў гэтым сэнсу.

— А чаму?

— Ну… таму… хм… таму што не бачу… [пасмейваючыся] не ведаю. Ну, не хачу звязвацца з органамі ў такім стылі.

— Ці вы думаеце, што яна сама кудысьці проста з'ехала?

— Ой! Без паняцця. Увогуле ж… ну я не ведаю, у мяне ніякай інфармацыі няма.

— А дзеці з вамі яшчэ?

— Так, дзеці са мной. У мяне… як бы [уздыхнуў] мы разведзеныя, у прынцыпе, таму… вось…

— Скажыце, а як вы з'язджаліВы з Польшчы разам з дзецьмі з'язджалі?

— Усё, без каментароў.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.

8 красавіка віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, паведаміла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачынаючы з ліпеня 2024 года.

10 красавіка тэлеканалу «Белсат» стала вядома, што з рахунка фонду Białoruś Liberty, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы. Зрабіла гэта яна сама ці хто іншы, пакуль невядома. 

14 красавіка стала вядома, што расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай у Польшчы перавялі на больш высокі ўзровень — замест Варшаўскай акруговай пракуратуры гэтым будзе займацца Нацыянальная пракуратура. На думку следчых, справу павінны расследаваць пракуроры, якія займаюцца найбольш важнымі справамі, у тым ліку пытаннямі шпіянажу.

Каментары29

  • Уставший Караул
    16.04.2025
    Прозаседавшиеся всегда и везде заканчивают одинаково!
  • Цирк с конями
    16.04.2025
    Задонатьте Левончику на личные счета — он найдёт. У нас два бел(bye)пола, а поиском занимается Левончик.
  • значит знает где она
    16.04.2025
    Видно он её и убил

Цяпер чытаюць

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам1

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Мельнікава хацела выкупіць беларускі фонд з Беластока16

Аб'явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» «ЧестнОК» — праект былога палітвязня Аляксандра Івуліна1

Палітзняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін — яго вывелі з калоніі ў кайданках1

Праваабаронцы: У Дзяржынску апошнімі днямі адбываюцца затрыманні і ператрусы1

У Мінску ўпершыню ў гэтым годзе пераадолены псіхалагічны парог у +25,0°C

У Крамлі заявілі, што мараторый на ўдары па энергетыцы скончыўся1

«Доступ да рынку ператвараецца ў зброю». Сі фарміруе новы азіяцкі альянс супраць ЗША

Ціханоўская: «Добрыя рускія» маюць заявіць, што не будуць замахвацца на суверэнітэт Беларусі20

Рэцэпты велікоднага стала: крашанкі, паска, запечанае мяса1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам1

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць