Грамадства2626

Дэпутат-гісторык Даніловіч расказаў пра 28 еўрапейскіх народаў, якія прыйшлі захопліваць Беларусь разам з Гітлерам

Вялікабрытанія і Францыя санкцыянавалі напад нацысцкай Германіі на СССР, заявіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч 17 красавіка ў Мінску на «адзіным дні інфармавання». За мерапрыемствам, якое транслявала агенцтва «Мінск-Навіны», сачыла выданне «Позірк».

Вячаслаў Даніловіч. Скрын відэа radio_1 / YouTube

Парыж і Лондан, паводле слоў Даніловіча, «фармальна вайну Германіі абвясцілі [пасля нападу Гітлера на Польшчу 1 верасня 1939 года]», але пры гэтым нібыта «паабяцалі і запэўнілі Гітлера: «Ты ні пра што не думай і не турбуйся. Мы вайну аб'явім, але ваенных дзеянняў весці не будзем. Хочаш Польшчу — забірай Польшчу. Галоўнае, потым ідзі супраць Савецкага Саюза».

«На так званым калектыўным Захадзе вельмі хочуць забыцца, што ў 1941 годзе разам з войскамі вермахта, разам з немцамі [на тэрыторыю Беларусі] прыйшлі 28 еўрапейскіх народаў — прадстаўнікоў, скажам так, у двукоссях, гэтых еўрапейскіх нацый — усталёўваць новы нацысцкі парадак на нашай зямлі», — сцвярджае дэпутат.

Пры гэтым нават у савецкай гістарыяграфіі еўрапейскімі саюзнікамі гітлераўскай Германіі падчас Другой сусветнай вайны лічыліся толькі Італія, Венгрыя, Румынія, Фінляндыя і Балгарыя, прытым апошняя ніякіх сваіх войскаў для вядзення вайны на тэрыторыі СССР не пасылала. І нават калі далучыць да гэтых краін створаную толькі пасля нямецкай акупацыі Чэхаславакіі славацкую дзяржаву, вайскоўцы з якой сапраўды ваявалі ў СССР, а таксама Іспанію, якая паслала на Усходні фронт «Блакітную дывізію», то 28 саюзных нацыстам еўрапейскіх народаў ніяк не атрымліваецца.

Паводле слоў Даніловіча, нацысцкая Германія «не сама па сабе з'явілася і здабыла моц, каб пайсці на Усход»: «яе ўзгадавалі, выпеставалі так званыя вядучыя заходнія дэмакратыі, заходнія краіны — ЗША, Вялікабрытанія і Францыя».

Гэтыя краіны, па словах Даніловіча, «уклалі велізарныя грошы ва ўздым германскай эканомікі, далі карт-бланш на міжнароднай арэне, аддалі на разарванне Германіі Чэхаславакію і Польшчу».

Дэпутат сцвярджае, што гэта «заходнім дэмакратыям» неабходна было для таго, каб прыбраць з палітычнай арэны «гэтую ашалелую альтэрнатыву капіталістычнаму грамадству, якім кіравалі кіруючыя эліты Захаду»: «Такую альтэрнатыву прадстаўляў менавіта Савецкі Саюз».

Былы дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ і былы рэктар Акадэміі кіравання пры Лукашэнку лічыць, што шкода ад акупацыі ў гады Другой сусветнай вайны для Беларусі складае каля 2,3 трыльёна даляраў, а таму падтрымлівае ідэю патрабаваць у Берліна за гэта кампенсацыю. 

Каментары26

  • Вопрос
    17.04.2025
    Какие народы проводили парад в Брест-Литовске в 1939 году?
  • Дядя
    17.04.2025
    Лизливая амеба данилович за чин и не такое придумает. Очень страстно лизал жопу Мясниковичу в Академии наук.
  • :)
    17.04.2025
    Будут освобождать от диктатуры.

Цяпер чытаюць

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам1

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» «ЧестнОК» — праект былога палітвязня Аляксандра Івуліна1

Палітзняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін — яго вывелі з калоніі ў кайданках1

Праваабаронцы: У Дзяржынску апошнімі днямі адбываюцца затрыманні і ператрусы1

У Мінску ўпершыню ў гэтым годзе пераадолены псіхалагічны парог у +25,0°C

У Крамлі заявілі, што мараторый на ўдары па энергетыцы скончыўся1

«Доступ да рынку ператвараецца ў зброю». Сі фарміруе новы азіяцкі альянс супраць ЗША

Ціханоўская: «Добрыя рускія» маюць заявіць, што не будуць замахвацца на суверэнітэт Беларусі20

Рэцэпты велікоднага стала: крашанкі, паска, запечанае мяса1

«Ты зноў вучыш мяне быць моцнай і шчаслівай». Наталлі Машэравай — 80 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам1

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць