ЗША і Кітай цяпер вядуць добрыя перамовы, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Дарэчы, у нас ідуць добрыя перамовы з Кітаем», — цытуе Дональда Трампа Reuters. Паводле яго слоў, перамовы «сапраўды вельмі добрыя».
Раней стала вядома, што Кітай пасля ўвядзення 10 лютага 15% тарыфу на пастаўку звадкаванага прыроднага газу з ЗША перастаў яго купляць у гэтай краіне.
Ніякіх паставак ЗПГ з ЗША не назіраецца ўжо больш за 10 тыдняў, паведамляе Financial Times са спасылкай на звесткі аб перамяшчэнні судоў. Пасля таго, як танкер, які выйшаў з амерыканскага Корпус-Крысці, даставіў ЗПГ у правінцыю Фуцзянь 6 лютага, ніводнае іншае судна не прыйшло ў Кітай з грузам звадкаванага паліва. Адзін танкер быў перанакіраваны ў Бангладэш, бо не паспеў прыбыць да ўвядзення Кітаем 15%-х пошлін на амерыканскі ЗПГ 10 лютага (у адказ на першыя тарыфы Трампа супраць Кітая).
Зрэшты, як паведамляе The New York Times, даныя мытнай службы Кітая сведчаць пра тое, што кітайскі імпарт ЗПГ з ЗША змяншаўся і ў мінулым годзе, упаўшы да нізкага ўзроўню ў перыяд з лістапада да студзеня. Адначасова Кітай пашырыў закупкі ў Расіі, якая летась паставіла ў краіну ў чатыры разы больш звадкаванага газу, чым Злучаныя Штаты.
Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку
«Доступ да рынку ператвараецца ў зброю». Сі фарміруе новы азіяцкі альянс супраць ЗША
У сваім «мірным плане» ЗША прапануюць аслабіць санкцыі супраць Расіі і пакінуць акупаваныя тэрыторыі Маскве
Дзяржсакратар ЗША: Калі завяршыць вайну ва Украіне немагчыма, нам трэба рухацца далей
Трамп цёпла прыняў прэм’ера Італіі Мелоні. Сказаў, што не вінаваціць Зяленскага ў вайне ва Украіне
Каментары