Згодна з падпісанай прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным пастановай №713 (7), з 17 красавіка 2025 года павялічваюцца гранічныя максімальныя адпускныя і рознічныя (аптовыя) цэны на самую распаўсюджаную ў краіне гародніну.

Пад дзеянне пастановы трапілі:
- бульба свежая (акрамя мытай);
- капуста белакачанная (акрамя ранняй);
- цыбуля рэпчатая (акрамя чырвонай і белай).
Павышаныя адпускныя і рознічныя цэны на гародніну будуць дзейнічаць да 15 мая.
Раней урад вывеў з-пад цэнавага рэгулявання 120 пазіцый, у тым ліку сала, квашаную капусту, квас, халву і сыры.
16 красавіка таксама бестэрмінова павялічаныя гандлёвыя надбаўкі на беларускія аўтазапчасткі для легкавых аўтамабіляў. Ва ўрадзе патлумачылі прынятае рашэнне жаданнем «падтрымаць айчынных вытворцаў».
Каментары