Вайна44

Паўночная Карэя зарабіла на канфлікце ва Украіне $20 мільярдаў

Удзел Паўночнай Карэі ў вайне Расіі супраць Украіны ўжо прынёс яе эканоміцы больш за $20 млрд, паведаміў Newsweek са спасылкай на даклад паўднёвакарэйскага аналітычнага цэнтра KIDA.

Фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP, File

Паводле разлікаў KIDA, асноўная частка даходаў прыпадае на пастаўкі боепрыпасаў у Расію. Расійская армія ва Украіне аказалася надзвычай залежнай ад паставак артылерыйскіх боепрыпасаў з Паўночнай Карэі.

У сярэднім Пхеньян забяспечвае войскі РФ паловай неабходных снарадаў, аднак некаторыя падраздзяленні залежаць ад паўночнакарэйскіх боепрыпасаў на 100%.

КНДР таксама атрымлівае выгаду ад адпраўкі тысяч вайскоўцаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях і атрымлівае ваенную тэхніку. Страты сярод паўночнакарэйскіх войскаў аказаліся значнымі — паводле ацэнак, з 11 000 адпраўленых салдат загінулі каля 4 000.

Большасць з іх ваявалі ў Курскай вобласці. Як адзначае KIDA, Паўночная Карэя, верагодна, аддае перавагу атрымліваць ад Расіі не грошы, а «натуральную дапамогу і тэхнічнае садзейнічанне», у тым ліку высокатэхналагічную зброю. Яна ўзмацняе яе ваенны патэнцыял і садзейнічае дасягненню стратэгічных мэтаў, піша Moscow Times.

Даклад KIDA пацвярджаецца незалежным аналізам, праведзеным Цэнтрам адкрытых крыніц (Open Source Centre) сумесна з агенцтвам Reuters.

Паводле ацэнак Reuters, паміж жніўнем 2023 года і сакавіком 2025 года Паўночная Карэя адправіла ў Расію больш за 15 800 кантэйнераў з боепрыпасамі. Выкарыстоўваючы спадарожнікавыя здымкі, даследчыкі падлічылі, што 64 рэйсы, выкананыя расійскімі суднамі, маглі даставіць ад 4,2 да 5,8 мільёна адзінак боепрыпасаў паўночнакарэйскай вытворчасці.

Існуе вострая неабходнасць у спыненні вайны і прыняцці мер па блакіроўцы ваеннага супрацоўніцтва паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй, а таксама ў доўгатэрміновай стратэгіі рэагавання на яго, заявілі аўтары дакладу KIDA: «Ваеннае супрацоўніцтва паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй павышае верагоднасць таго, што Расія ўмяшаецца ў сітуацыю на Карэйскім паўвостраве ў выпадку надзвычайнай сітуацыі».

Каментары4

  • Ната
    16.04.2025
    Польша у них закупила много в кредит. Хотели больше , но в кредит не дали .,
  • цыкада
    16.04.2025
    кому война, а кому мать родна
  • Ваш кэп
    16.04.2025
    Паўночная Карэя, верагодна, аддае перавагу атрымліваць ад Расіі не грошы, а «натуральную дапамогу і тэхнічнае садзейнічанне» - якiя ж яны дэбiлы, грошы iм не трэба. Купiлi не валенкi, а кеды.

Цяпер чытаюць

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е7

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е

Усе навіны →
Усе навіны

Бачыш зайчаня? Не падбірай!1

Як расійскія сілавікі і прапагандысты могуць атрымліваць пашпарты еўрапейскіх краін2

У мінскім метро памяняўся механізм аплаты за праезд

У сваім «мірным плане» ЗША прапануюць аслабіць санкцыі супраць Расіі і пакінуць акупаваныя тэрыторыі Маскве11

«Бабарыку і не трэба было падтрымліваць, ён трымаўся добра». Былы палітвязень расказаў, як адбываў пяцігадовы прысуд 4

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы2

Анжаліка Мельнікава хацела выкупіць беларускі фонд з Беластока16

Аб'явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» «ЧестнОК» — праект былога палітвязня Аляксандра Івуліна1

Палітзняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін — яго вывелі з калоніі ў кайданках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е7

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць