Грамадства1212

«Сядзіць на камерах». Дактары расказваюць, як былыя сілавікі ў адміністрацыі паліклінік і бальніц іх кантралююць

У медыцынскіх установах Беларусі працягваюць узмацняць кантроль за спецыялістамі. Некаторыя дактары ў выніку адмаўляюцца ад падпрацовак.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Паводле інфармацыі Фонду медыцынскай салідарнасці Bymedsol, пасада намесніка па бяспецы ў медыцынскіх установах пачала з’яўляцца з 2021 года. На яе, як правіла, трапляюць не медыкі, а былыя сілавікі.

Гэтая пасада была ўведзена для ўзмацнення кантролю, у тым ліку за кадравай палітыкай.

Адна з задач — выяўленне нелаяльных супрацоўнікаў і праверка новых кадраў пры працаўладкаванні. Па факце менавіта намеснік галоўнага доктара па бяспецы канчаткова вырашае, прымаць чалавека на працу ці не. Натуральна, што найперш ён ацэньвае не прафесійныя здольнасці, а лаяльнасць рэжыму.

У некаторых установах такую пасаду ўвялі толькі нядаўна. І дактары, апроч ідэалагічных праверак, сутыкнуліся яшчэ з адной праблемай.

«Сядзіць на камерах і кантралюе ўсе перасоўванні»

Доктарка з адной з бальніц дзеліцца сітуацыяй.

«У нас такі чалавек з’явіўся гэтай вясной. Прынамсі з таго, што мы ўсе ўжо паспелі адчуць, — ён сядзіць на камерах і кантралюе ўсе перасоўванні па дыспансеры. Калі нехта з дактароў спазніўся на працу ці, наадварот, сышоў раней, то ён адразу сігналізуе пра гэта загадчыку аддзялення або галоўнаму доктару, а тыя ўжо мусяць прыняць меры», — тлумачыць суразмоўца.

Са слоў доктаркі, чалавек на новай пасадзе — былы кадэбэшнік, таму яго баяцца.

Строгі кантроль прысутнасці доктара на працоўным месцы ўжо прывёў да канфліктаў. Рэч у тым, што ў бальніцы недахоп спецыялістаў, таму там зацікаўлены, каб медыкі бралі дадатковую нагрузку і працавалі на 1,25—1,5 стаўкі. Інакш няма як. Але адседжваць па 10-12 гадзін, калі з абавязкамі спраўляюцца хутчэй, не патрабуюць. Былы сілавік у адміністрацыі — наадварот: патрабуе прысутнічаць ад званка да званка. Праз гэта некаторыя дактары адмовіліся ад падпрацоўкі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Jose Colon Anadolu Agency via Getty Images

«Гэта толькі абвастрыла праблему з дэфіцытам кадраў, але затое ўсе цяпер сядзяць на працы ад званка да званка.

Спецыялістаў не хапае, многія працуюць на 1,5 стаўкі, і іх няма кім замяніць. Доктар свае абавязкі выконвае, але натуральна, што не праводзіць штодня на працы па 12 гадзін».

Медык упэўнена, што чым горш будуць умовы працы ў дзяржаўных установах, тым больш дактароў будзе пераходзіць у прыватныя медцэнтры.

Некалькі дактароў адмовіліся ад дадатковай нагрузкі

Доктарка агульнай практыкі ў паліклініцы кажа, што ў іх узмацнілі кантроль за персаналам з канца мінулага года. 

«Пасля таго, як дактарам пачалі павышаць заробкі, то і патрабаваць сталі нашмат больш. Логіка ў іх прасочваецца такая: што калі вам цяпер плацяць больш, то мы з вас здзярэм тры шкуры», — кажа жанчына.

У іх паліклініцы падобная сітуацыя з падпрацоўкамі медыкаў. Многія дактары агульнай практыкі працуюць не на стаўку, а на 1,25—1,5 стаўкі, што дазваляе ім атрымліваць больш-менш годную зарплату. Адміністрацыя ў гэтым таксама зацікаўлена.

«Адзінкі не хапае, таму ўчастак дзеляць паміж двума дактарамі. Адзін бярэ больш гадзін прыёму, а другі — выклікі. Размяркоўваць намагаюцца так, каб нагрузка ў абодвух была плюс-мінус аднолькавая», — тлумачыць доктар.

У выпадку, калі лекар працуе на 1,5 стаўкі, то ягоны працоўны дзень мусіць доўжыцца 12 гадзін, частку з якіх ён праводзіць на прыёме, а частку — ходзіць ці ездзіць па выкліках.

«Калі гэта не сезон, калі людзі хварэюць менш, то доктар можа паспець адсядзець прыём і абслужыць усе выклікі не за 8 ці 12 гадзін, як паложана на стаўку, а за 7 ці, напрыклад, 10. Калі нейкіх незавершаных спраў не засталося, то лекар ідзе дадому, хоць фармальна мусіць вярнуцца ў паліклініку і там дасіджваць свой працоўны час», — тлумачыць спецыяліст.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Адміністрацыю (за выключэннем таго самага намесніка па бяспецы) такі расклад задавальняе, бо яны самі медыкі і выдатна разумеюць, як працуе гэтая сістэма.

«У перыяд пікавага захворвання мы прымаем за прыём нашмат больш людзей, чым мусім, тое самае і з выклікамі».

Калі з прыходам намесніка па бяспецы ад дактароў пачалі патрабаваць сядзець па 12 гадзін, то некалькі чалавек адмовіліся ад дадатковай нагрузкі.

«Натуральна, што ўсім стала толькі горш. Галоўны доктар, загадчыкі — усе разумеюць, што ў такім выпадку працаваць будзе няма каму. Падаецца, ім удалося данесці гэтую пазіцыю свайму новаму «калегу».

Каментары12

  • Не корми мента!
    17.04.2025
    Во где бездельники так это менты "отставники". Если бы этих полужирных тушек небыло ни в поликлинниках, ни в метро, ни на заводах, то легче бы жить было простому народу. Хорошая работёнка у этих " работничков" сидеть за монитором и за это деньги получать. Врач который учился, осваивал свю профессию получает такую же зарплату, а может и меньше, чем мент отставник, который кое как окончил хабзу с двойки на тройку да пошел в ментовку. Ведь там мозгов не надо иметь.
  • мярзота
    17.04.2025
    дык яшчэ - а чым гэтыя "работнічкі" займаюцца? даносамі і кашмараць людзей
  • даведка
    17.04.2025
    В некоторых центральных районных больницах уже по два силовика в замах сидят, а с учётом того, что и сам главный врач родственник крупного силовика, то все три.

Цяпер чытаюць

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» «ЧестнОК» — праект былога палітвязня Аляксандра Івуліна1

Палітзняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін — яго вывелі з калоніі ў кайданках1

Праваабаронцы: У Дзяржынску апошнімі днямі адбываюцца затрыманні і ператрусы1

У Мінску ўпершыню ў гэтым годзе пераадолены псіхалагічны парог у +25,0°C

У Крамлі заявілі, што мараторый на ўдары па энергетыцы скончыўся1

«Доступ да рынку ператвараецца ў зброю». Сі фарміруе новы азіяцкі альянс супраць ЗША

Ціханоўская: «Добрыя рускія» маюць заявіць, што не будуць замахвацца на суверэнітэт Беларусі20

Рэцэпты велікоднага стала: крашанкі, паска, запечанае мяса1

«Ты зноў вучыш мяне быць моцнай і шчаслівай». Наталлі Машэравай — 80 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць