Эканоміка

Курс еўра дасягнуў трохгадовага максімуму

У пятніцу курс еўра адносна даляра ЗША вырас да максімуму за тры гады, паколькі інвестары шукаюць бяспекі ў іншых валютах, адмаўляючыся ад долара ў адказ на рашэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па тарыфах.

Іншыя валюты краін G10 таксама ўмацаваліся адносна даляра, асабліва тыя, якія лічацца «бяспечнымі гаванямі», такія як швейцарскі франк і японская ена, піша Delfi.lv.

Еўра працягнуў рост, пераадолеўшы ў пятніцу падчас еўрапейскіх таргоў адзнаку 1,1450 даляра, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам за апошнія тры гады.

Рост у асноўным абумоўлены зніжэннем курса даляра ЗША пасля таго, як Кітай у адказ павысіў тарыфы на амерыканскія тавары з 84% да 125%. Эскалацыя гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем узмацняе рызыкі рэцэсіі ў ЗША, лічаць эксперты. Тым часам еўра працягвае атрымліваць падтрымку ад заявы Еўрапейскага саюза аб 90-дзённай паўзе ў тарыфных мерах у адказ супраць ЗША.

Інвестары чакаюць даных па індэксе цэн вытворцаў у ЗША за сакавік і справаздачы аб спажывецкіх настроях у Мічыгане, якія будуць апублікаваныя ў пятніцу. Таксама запланаваныя выступленні прэзідэнта Федэральнага рэзервовага банка Сэнт-Луіса Альберта Мусалема і прэзідэнта Федэральнага рэзервовага банка Нью-Ёрка Джона Уільямса, якіх інвестары будуць уважліва слухаць.

Калі справаздачы пакажуць лепшыя, чым чакалася, вынікі, гэта можа павысіць курс даляра і абмежаваць рост курса еўра/даляр.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е8

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е

Усе навіны →
Усе навіны

Бачыш зайчаня? Не падбірай!1

Як расійскія сілавікі і прапагандысты могуць атрымліваць пашпарты еўрапейскіх краін2

У мінскім метро памяняўся механізм аплаты за праезд

У сваім «мірным плане» ЗША прапануюць аслабіць санкцыі супраць Расіі і пакінуць акупаваныя тэрыторыі Маскве11

«Бабарыку і не трэба было падтрымліваць, ён трымаўся добра». Былы палітвязень расказаў, як адбываў пяцігадовы прысуд 4

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы2

Анжаліка Мельнікава хацела выкупіць беларускі фонд з Беластока16

Аб'явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» «ЧестнОК» — праект былога палітвязня Аляксандра Івуліна1

Палітзняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін — яго вывелі з калоніі ў кайданках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е8

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць