Мінпрыроды сабрала нараду па рэдказямельных металах. На наступны дзень пасля загаду Лукашэнкі капаць
Нарада адбылася ў НВЦ па геалогіі. Там абмеркавалі, дзе канкрэтна будуць капаць.

У Навукова-вытворчым цэнтры па геалогіі адбылося пасяджэнне па пошуку рэдказямельных элементаў і рэдказямельных металаў на тэрыторыі Беларусі.
Мерапрыемства адбылося на наступны дзень пасля загаду Лукашэнкі шукаць рэдказямельныя металы. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк распавёў, як ведамства збіраецца выконваць загад, піша БелТА.
«Вызначаныя перспектывы выяўлення гэтых элементаў і металаў мы звязваем з пародамі крышталічнага фундамента ў межах Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, а таксама Шчучынскага і Гродзенскага раёнаў Гродзенскай вобласці. На гэты момант спецыялістамі праводзіцца дэталёвае вывучэнне наяўнага фондавага геалагічнага матэрыялу для наступнага вызначэння складу і аб'ёму неабходных работ», — адзначыў Масляк.
Пошук рэдказямельных металаў уключаць у праект фармаванай Мінпрыроды дзяржаўнай праграмы «Нетры» на 2026-2030 гады. Дакумент, а таксама кірункі работ па геалагічным вывучэнні нетраў плануецца разгледзець па выніках першага квартала 2025 года на пасяджэнні Рады па развіцці геолагаразведвальнай галіны і нетракарыстанні пры Мінпрыроды.
Лукашэнка загадаў шукаць у Беларусі рэдказямельныя металы
Адкіды беларускага хімічнага камбіната ўтрымліваюць канцэнтрацыю рэдказёмаў, супастаўную з радовішчамі ва Украіне
«Рэдказямельныя металы, нафта, і ўсё, што зможам атрымаць»: Трамп заявіў, што яшчэ хоча замест «укладзеных ва Украіну грошай»
У ЗША заявілі, што пакуль не ўзгаднілі здзелку з Украінай па прыродных рэсурсах. А Зяленскі задаволены
У Вялікабрытаніі навучыліся амаль цалкам аднаўляць літый і графіт з выкарыстаных батарэй электрамабіляў
У Нарвегіі знайшлі найбуйнейшае ў Еўропе радовішча рэдказямельных металаў. Гэта можа зменшыць залежнасць ад Кітая
Каментары
Мозг шестилетнего.
Вось толькі нашто самастойнасць Беларусі ў гэтым пытанні РОСАТАМУ і ФСБ?