Грамадства3333

Канфлікт паміж двума беларускімі апазіцыянерамі, Сергіевічам і Камісаравым, можа дайсці ў Польшчы да крыміналкі

Інфармацыя пра канфлікт з'явілася на рэсурсах, звязаных з блогерам Віталём «Вірусам» Кандраценкам. Мы паспрабавалі зразумець, у чым палягае канфлікт.

Зміцер Сергіевіч і Аляксандр Камісараў (злева направа). Фота Змітра — з ягонага тэлеграма, фота Аляксандра — з асабістага архіву

Блогер «Вірус» расказаў пра гэтую гісторыю ў канцы студзеня 2024 года. Па ягоных словах, «байполавец» Аляксандр Камісараў збіў адміністратара канала «Стоп Лука» Змітра Сергіевіча.

Скрыншоты з канала Віталя Кандраценкі

«Стоп Лука» — гэта сетка некалі буйных супольнасцяў, якія існавалі пад брэндам «Надакучыў нам гэты Лукашэнка», а пасля змянілі назву.

Сяргей Бяспалаў распавёў «Нашай Ніве», што Зміцер Сергіевіч выйшаў з першапачатковага праекта і вядзе ўласнае адгалінаванне. Праект, якім займаецца Сергіевіч, мае 100 падпісантаў у тэлеграме. Таксама за ім засталася група ў Аднакласніках і Фэйсбуку (у першапачатковай версіі мы не заўважылі астатнія сацсеткі той часткі праекта STOP LUKA, якім займаецца Зміцер — заўв. НН). Аляксандра Камісарава ён ніколі ў жыцці не бачыў, таму пра сітуацыю нічога расказаць не можа.

Пасля гісторыя атрымала працяг: супраць Аляксандра Камісарава нібыта завялі крымінальную справу. Мужчына на волі, таму мы запыталіся, што адбылося і як ён бачыць сітуацыю:

«Я не супрацоўнік «Байпола» і ніякага дачынення да міліцыі ніколі не меў.

Гэта выключна бытавы канфлікт, асабісты. Я разышоўся з жонкай, і яна цяпер разам са Змітром. І ўсё было б проста, каб у нас не было агульнага дзіцяці і нацягнутых адносінаў. Таму аніякага палітычнага складніка я тут не бачу, хоць шмат у чым нашы пазіцыі сапраўды разыходзяцца.

Наколькі я разумею польскія законы, крымінальнай справы супраць мяне цяпер няма. Зміцер сапраўды падаў заяву. Адкрытая вытворчасць, бо такі механізм працы паліцыі ў Польшчы — калі ёсць заява, то адкрываецца справа. Але я не праходжу ў статусе абвінавачанага, следчых дзеянняў не адбываецца, сведак не выклікалі. Здаецца, гэта нічым не скончыцца, бо пашкоджанняў Зміцер не атрымаў.

У Зміцера можа быць іншае бачанне гісторыі, вядома. Таму паспрабуйце пагутарыць яшчэ і з ім», — прапанаваў Аляксандр.

На жаль, з другім удзельнікам гэтай гісторыі, Змітром Сергіевічам, пагутарыць не атрымалася.

Ён выставіў журналісту «Нашай Нівы» ўмову — прыехаць у Беласток, дзе Сергіевіч запіша гутарку на відэа з тварам журналіста. А калі яму не спадабаецца публікацыя, то выкладзе гутарку ў публічны доступ. Вядома, што на такія ўмовы мы не пагадзіліся — факт працы на «экстрэмісцкае фарміраванне» пагражае журналісту «НН» завядзеннем крымінальнай справы і пераследам сваякоў у Беларусі.

Скрыншоты перапіскі журналіста «Нашай Нівы» і Змітра адразу пасля звароту былі апублікаваныя ў канале Кандраценкі — OSINT «Фенікс», а з яго перакачавалі ў беларускія праўладныя каналы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары33

  • Расейскія маты рэжуць вока
    09.03.2024
    Віталь Кандраценка так і не вывучыў нашу мову. Піша расейскім матам, немагчыма чытаць.
    Маці яго, здаецца, расейка? Прозвішча Бычкова. Ажаніліся бацькі Кандраценкі-Бычкова у расейскім Серпухаве. Бацька яго - высокі чын у лукашэнкаўскім Міністэрстве абароны, на пенсіі працаваў на прадпрыемствах вайскова-прамысловага комплексу.

    Мо адсюль яго няздольнасць вывучыць нашу мову?
    Немагчыма чытаць матныя скрыншоты Віруса-Кандраценкі. Нават калі там і ёсць што карыснае.
  • Кондрат
    09.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Наконт бяспекі
    09.03.2024
    У вас жа ёсць журналісты, якія ўжо засвяціліся ў кадры, Наста Роўда напрыклад. Ці хлопец, які на ютубе навіны вядзе.

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента41

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі12

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы28

Сусед зверху зрабіў такі рамонт, што ў столі з'явіліся дзіркі. І цяпер чуваць любы гук6

«Муж забраў у закладнікі маіх котак». Дызайнерка Вольга Кардаш — пра развод з мужам, уласную краму і самага стылёвага беларуса8

Як правільна фарбаваць яйкі на Вялікдзень

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 15

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента41

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць