Грамадства

Пратасевіч і батальён «Азоў»: што вядома?

Пралукашэнкаўскія каналы пачалі публікаваць фатаграфіі, меркавана, з тэлефона Пратасевіча, дзе той у камуфляжы, са зброяй у руках і шаўронам «Азова» на рукаве.

Фота, злітае ў тэлеграм беларускімі органамі бяспекі

Выявілася, што тое ж самае фота, але з заблюраным тварам, ужо публікавалася ў інтэрнэце — у 2015-м годзе ананімны баец «Тактычнай групы «Беларусь» расказваў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» пра тое, як служыць ва Украіне. Выходзіць, гэта быў Пратасевіч.

У інтэрв'ю баец з пазыўным «Кім» расказваў, што быў паранены пад Шырокінам: «Падчас змены пазіцыі на правым флангу перадавой лініі ў пасёлку Шырокіна трапіў пад агонь мінамётнай батарэі праціўніка, у выніку чаго атрымаў аскепкавае раненне грудной клеткі і кантузію. […] Тут я ўжо практычна год. Цяпер служу ў Марыупалі». 

Фота з сайта Радыё Свабода за 2015 год

Імаверна, упершыню адкрыта інфармацыя пра Украіну прагучала ў сюжэце Юрыя Дудзя пра рэдакцыю «забароненага» тэлеграм-канала. 

Там Пратасевіч сказаў літаральна наступнае: «Калі я вярнуўся з вайны ва Украіне, я зразумеў простую рэч: я яшчэ раз паеду з задавальненнем працаваць у ваенныя канфлікты, бо людзям трэба паказваць рэчы, якіх ніколі не павінна быць». 

Потым бацька Пратасевіча пацвярджаў, што сын быў у «Азове». 

«Справа на сына заводзілася яшчэ ў 2014-м годзе, калі ён быў на Данбасе і ваяваў на баку ўкраінскага войска», — казаў бацька Рамана. Але потым змяніў пазіцыю і сказаў, што яму невядома аб тым, каб сын ваяваў. 

Колішні кіраўнік «Азова» Андрэй Білецкі пацвердзіў, што Пратасевіч у іх шэрагах быў, але «яго зброяй было пяро».

Праўда, незразумела, для якіх СМІ ён пісаў тэксты. 

Але вось што ўдалося даведацца «Нашай Ніве» са спасылкай на байцоў «Азова» таго часу.

Людзі кажуць, што тады, калі Пратасевіч да іх далучыўся, на фронт абы-каго ўжо не адпраўлялі. У батальёна былі дзве трэніровачныя базы, адна ў Кіеве, другая ва Урзуфе пад Марыупалем. Каб трапіць на фронт, трэба было прайсці вучэбку і зарэкамендаваць сябе.

«Я прыгадваю яго ва Урзуфе. Быў такі хлопец, малады. Білецкі яму не давяраў. Таму што калі ён прыехаў, пачаў з таго, што «а дзе тут іншыя беларусы? Давайце знаёміцца». Людзі гэта ўспрынялі так, што ён збірае інфармацыю. Таму даверу асаблівага не было, і да аперацый яго не прыцягвалі. Ён пакруціўся ў вучэбцы, пафоткаўся са зброяй на палігоне, і імаверна, зразумеў, што ў калектыў не ўвальецца, таму з'ехаў. Ці ваяваў ён? Думаю, што калі і ваяваў, то не ў складзе «Азова», — расказаў «Нашай Ніве» баец тых часоў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента44

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі12

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы28

Сусед зверху зрабіў такі рамонт, што ў столі з'явіліся дзіркі. І цяпер чуваць любы гук6

«Муж забраў у закладнікі маіх котак». Дызайнерка Вольга Кардаш — пра развод з мужам, уласную краму і самага стылёвага беларуса8

Як правільна фарбаваць яйкі на Вялікдзень

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 16

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента44

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць