Грамадства

Сярэдні час у чарзе — 18 гадзін. Што адбываецца на выездзе з Польшчы ў Беларусь перад Вялікаднем?

Перад Вялікаднем многія беларусы, якія жывуць і працуюць у Польшчы, імкнуцца прыехаць на радзіму. Афіцыйна ў Польшчы дадаецца толькі адзін непрацоўны дзень — панядзелак пасля Вялікадня. У гэтым годзе ён выпадае на 21 красавіка. Але ўжо з чацвярга, 17 красавіка, у польскіх школах пачынаюцца канікулы, і многія бяруць выходныя дні. Выданне Most вывучыла памежныя чаты і даведалася, якія цяпер чэргі на выездзе з Польшчы ў Беларусь.

Фота: тэлеграм-чат «ГраницаBY Беларусь — ЕС / Брест — Тересполь»

Беларусы, якія прыехалі на мяжу аўтамабілем 15-га і раніцай 16 красавіка, расказваюць, што ў сярэднім праходжанне мяжы па зялёным калідоры (чаканне і кантроль з абодвух бакоў) заняло ў іх каля 18 гадзін. У большасці выпадкаў у сем'яў з маленькімі дзецьмі часу ішло прыкладна столькі ж.

На дэталёвы дагляд з беларускага боку скардзяцца адзінкі. Часцей беларусы пішуць, што дагляд рэчаў быў альбо павярхоўным, альбо дбайным, але без накіравання на рэнтген.

«Ішла наперад і блакавала ўезд»

Як заўсёды, калі час чакання павялічваецца, з'яўляюцца людзі, якія спрабуюць уклініцца без чаргі. Таму тыя, хто чакае ў чарзе, імкнуцца самаарганізоўвацца, каб не пускаць такія машыны.

«Вельмі шмат машын, якія ўлазяць. Я думаю, усе хочуць як мага хутчэй прайсці мяжу. Давайце арганізуемся і пачнем нешта рабіць», — напісала ў тэлеграм-чаце «ГраницаВУ Беларусь-ЕС» удзельніца абмеркавання Вераніка.

Звычайна на барацьбу з тымі, хто спрабуе праехаць без чаргі, выходзяць пасажыры: кіроўцы застаюцца за рулём.

Супрацьстаянне, як правіла, заключаецца ў тым, каб стаць у зазоры паміж машынамі — так у іншых машын не атрымаецца ўбудавацца ў чаргу. Па начах некаторыя будзяць заснулых кіроўцаў, каб яны не забываліся прасоўвацца наперад.

«Я рабіла так. Ішла наперад і блакавала ўезд тым, хто спрабаваў улезці. Не без рызыкі для здароўя. Дзякуючы гэтаму, пакуль я стаяла, наша чарга хутка падышла, бо ніхто не ўлез. […] Таму бярыце некалькі чалавек з чаргі і ідзіце наперад. Калі, вядома, хочаце скараціць гадзін на пяць сваё стаянне. І рыхтуйцеся і ў паліцыю тэлефанаваць. А галоўнае — [на] відэа здымайце ўсе іх [парушальнікаў] дзеянні, — напісала Юлія.

Больш за 40 аўтобусаў

Тыя, хто перасякае мяжу аўтобусам, паведамляюць, што ў бок Беларусі ў чарзе стаіць больш за 40 аўтобусаў. Некаторыя карыстальнікі скардзяцца на затрымкі рэйсаў. Тыя, хто хоча скараціць час чакання, перасаджваюцца ў аўтобусы, якія стаяц уперадзе. Цану называюць 100 злотых (каля 26,5 даляра) з чалавека для рэйсаў да Брэста.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 14

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?14

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем3

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

На Камароўцы перад Вялікаднем гандлююць шалупіннем ад цыбулі ФОТАФАКТ6

У цэнтры Мінска кіроўца збіў на «зебры» раварыста ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць