Грамадства1111

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме

На польска-беларускай мяжы адбылося чарговае абвастрэнне сітуацыі: група мігрантаў напала на польскі памежны патруль, кідаючы ў яго камяні і пашкодзіўшы службовы аўтамабіль. Інцыдэнт адбыўся ў раёне населенага пункта Мельнік.​

Паводле інфармацыі прэс-сакратара міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэка Дабжыньскага, сярод нападаючых быў заўважаны чалавек у форме беларускіх службаў. Ён таксама кідаў камяні ў бок польскіх памежнікаў.​

«Мяжа ў раёне Мельніка. Дзясяткі людзей спрабуюць прарвацца праз ахову, спрабуючы нелегальна трапіць у Польшчу. Калі з'яўляецца памежны патруль, нападнікі пачынаюць кідаць камяні ў аўтамабіль. У групе агрэсараў камера фіксуе супрацоўніка беларускай службы ў форме, які таксама атакуе камянямі нашых супрацоўнікаў у форме. Дзякуючы хуткай і эфектыўнай рэакцыі памежнікаў і салдат, нікому не ўдалося пракрасціся ў нашу краіну. Польская мяжа закрытая. Пераход праз яе немагчымы», — напісаў ён і апублікаваў відэа.

Польскія ўлады адзначаюць, што напружанне на мяжы з Беларуссю расце ўжо некалькі дзён. Памежнікі фіксуюць усё больш спробаў перасячэння мяжы, а паводзіны мігрантаў становяцца больш агрэсіўнымі.​

У сувязі з пагаршэннем сітуацыі Польшча разглядае магчымасць узмацнення аховы мяжы і прыцягнення дадатковых сіл для патрулявання.​

Каментары11

  • Янак
    13.04.2025
    Цікава, што было б калі нехта кінуў камень у лукашэнкаўскага пагранічніка. Пэўна адразу б застрэлілі.
  • Не ўсё так адназначна
    13.04.2025
    Як кажа Ціханоўская, дарагія, давайце не будзем спекуляваць. Гэта мог быць проста грыбнік.
  • Беларус
    13.04.2025
    Лукашысты, што атакуюць польскую мяжу, аніяк ня могуць быць "у беларускай форме", бо носяць толькі лукашысцкую форму. Беларуская ж форма існуе зараз толькі ў выглядзе эскізу ды хіба ў адзінкавымі экзэмпляры - пра што вы самі і пісалі ня так даўно 8.09.24 (https://d2c4y6f7zjw5zr.cloudfront.net/350881). Але ж неразуменьне розніцы ды прасоўваньне парадыгмы хунты робіць вас саўдзельнікамі, шаноўная рэдакцыя. Бо карыстаньне тэрміналогіі ворага ідзе на карысьць толькі ворагу.

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента40

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі12

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы27

Сусед зверху зрабіў такі рамонт, што ў столі з'явіліся дзіркі. І цяпер чуваць любы гук6

«Муж забраў у закладнікі маіх котак». Дызайнерка Вольга Кардаш — пра развод з мужам, уласную краму і самага стылёвага беларуса8

Як правільна фарбаваць яйкі на Вялікдзень

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 15

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента40

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць