Грамадства22

Пракурорская работніца расказала дзве гісторыі, калі ведамства дабілася меншых тэрмінаў для абвінавачаных

Падпальшчыкі аўтамабіля ў выніку атрымалі па 5 гадоў зняволення, а не па 8 гадоў, як ім далі раней.

Намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення крымінальна-судовага нагляду Генеральнай пракуратуры Ганна Іглікава звярнула ўвагу на некаторыя гісторыі, калі пракурорскія работнікі з дапамогай касацый дабіваліся таго, каб суддзі выправілі свае памылкі. У выніку абвіначаныя атрымлівалі меншы тэрмін, чым ім было прысуджана раней.

Артыкул Іглікавай «Удзел пракурораў у касацыйнай і нагляднай вытворчасці» апублікаваны ў свежым нумары ведамаснага пракурорскага часопіса «Законнасць і правапарадак» (№1 за 2025 год).

Грамадзяніна Г. асудзілі на 14 гадоў за спажыванне наркотыкаў, за распаўсюд наркотыкаў у складзе арганізаванай групы, а таксама за апаганьванне будынку (па ч. 1 арт. 328, ч. 4 арт. 328, арт. 341 КК). Што за апаганьванне? Суд вызначыў, што ён нанёс на будынкі рэкламу наркатычнай інтэрнэт-крамы.

«Аднак артыкул 341 КК прадугледжваецца адказнасць за апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці толькі пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, якім у дадзеным выпадку з’яўлялася злачынства, прадугледжанае ч. 4 артыкула 328 КК, спосаб здзяйснення якога не мог разглядацца як самастойнае злачынства і не патрабаваў дадатковай кваліфікацыі», — адзначае Іглікава.

У выніку пасля пратэсту намесніка Генеральнага пракурора судовыя рашэнні па справе былі зменены. Абвінавачванне па арт. 341 КК у дачыненні да Г. было выключана. Агульны прызначаны яму тэрмін зменшылі да 13 гадоў.

Другая гісторыя датычыць П. і Р., якія атрымалі па 8 гадоў па ч. 3 арт. 218 КК — за тое, што падпалілі чужы аўтамабіль.

Аднак высветлілася, што калі запісвалі маёмасць, якая знаходзілася ў машыне, то і сам пералік, і кошт пашкоджанага запісалі са слоў пацярпелага. Ніякіх доказаў таго, што гэтыя рэчы насамрэч там былі, няма. Калі ж выключылі іх з нанесенай шкоды, то аказалася, што агульная сума пашкоджанага больш не дацягвае да асабліва буйнога памеру.

Ранейшае рашэнне раённага суда адмянілі, справу накіравалі на новы разгляд. Цяпер П. і Р. асудзілі па ч. 2 арт. 218 КК — і далі па 5 гадоў калоніі.

Каментары2

  • А+
    13.04.2025
    Выписывал журнал Законность и правопорядок, а также Судебный вестник Юстиция Беларуси пока сидел с 20 года в СИЗО и колонии. Читали и удивлялись какая пропасть между написанным и реальностью. Лучше классифицировать эти издания ближе к Крокодилу или Вожаку, кто помнит эти журналы.
  • Цікава
    13.04.2025
    А+, добра што вы хоць у турме, і у 20 зразумелі дзе знаходзіцеся. Большасць так плывуць да моманта калі не трапяць у цугундер

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 14

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?14

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем3

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

На Камароўцы перад Вялікаднем гандлююць шалупіннем ад цыбулі ФОТАФАКТ6

У цэнтры Мінска кіроўца збіў на «зебры» раварыста ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць