Усяго патроху1313

Вадзім Галыгін падарыў Леаніду Якубовічу майку БАТЭ і распавёў навіну з прыватнага жыцця

Вадзім Галыгін — вядомы тэлевядучы, сцэнарыст і прадзюсар з Барысава, прыняў удзел у перадачы «Поле цудаў». Артыст, які працуе і жыве ў Расіі, згадаў на расійскім канале пра свой родны горад і пра яго футбольную каманду. 

Вадзім Галыгін прыняў удзел у юбілейнай праграме «Поле цудаў», у якой удзельнічалі вядомыя ў Расіі артысты. Папулярны вядоўца быў сярод іх. 

Па традыцыі праграмы, Галыгін перадаваў з тэлеэкрана прывітанні. Ён згадаў сваю маму, сваю жонку Вольгу (былую спявачку «Топлес» Вольгу Вайніловіч), сваю дачку і двух сыноў.

Асаблівае прывітанне ён перадаў свайму ўнуку Прохару Аляксеевічу, які, расказаў Галыгін, толькі нядаўна з'явіўся на свет.

Таксама Галыгін падарыў Якубовічу «ад роднага горада Барысава» майку БАТЭ — пад нумарам 80 — у гонар 80-годдзя Перамогі і юбілею Якубовіча, якому таксама спаўняецца ў гэтым годзе 80 гадоў. 

Разам з гледачамі Галыгін праскандаваў «Барысаў — наперад!». 

Вадзім Галыгін нарадзіўся ў Барысаве. Пасля школы паступіў у Мінскае вышэйшае ваенна-каманднае вучылішча, якое скончыў у 1997 годзе. Атрымаў званне лейтэнанта і служыў у арміі Беларусі, пазней звольніўся ў запас у званні старшага лейтэнанта.​ Атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы ўдзелу ў Клубе вясёлых і знаходлівых і Comedy Club.

Каментары13

  • даведка
    06.04.2025
    Не повезло Вадику Галыгину родиться и стать военным в стране, где на телевидении уже не осталось ни одной юмористической телепередачи... КВН был, да и тот сплыл.
  • Перлы кубовича
    06.04.2025
    Дьве шкатулки в студию!
    Аааавтомобиль!!!
    Призы и подарки в студию!
    Да ладно
  • На россии
    06.04.2025
    Поле чудес в стране Дураков

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 14

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?14

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем3

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

На Камароўцы перад Вялікаднем гандлююць шалупіннем ад цыбулі ФОТАФАКТ6

У цэнтры Мінска кіроўца збіў на «зебры» раварыста ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць