Аўто1111

У Мінску ўжо перапрадаюць блатныя аўтамабільныя нумары з васьмёркай. Колькі просяць?

З сакавіка ў сталіцы выдаюць рэгістрацыйныя нумары з 8-м рэгіёнам. Самыя прыгожыя камбінацыі нумарных знакаў разабралі за лічаныя дні. Некаторыя з гэтых нумароў ужо перапрадаюць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Цана пытання

У Беларусі легальна можна скарыстацца паслугамі па выбары аўтамабільных нумароў з пажаданымі лічбамі і літарамі. Кошт такой паслугі — 60 базавых (2520 рублёў).

За 10 базавых (420 рублёў) можна выбіраць з нумароў, якія ўжо вырабленыя. Напрыклад, 2333, 3222, або з парнымі лічбамі — 5757, 6969.

Агулам нумароў з усімі васьмёркамі — 144 штукі, сярод іх ёсць 12 найбольш каштоўных. Гэта нумары з паўторнымі літарамі.

І паколькі самыя прыгожыя камбінацыі разабралі за лічаныя дні, у інтэрнэце ўжо пачалі з'яўляцца аб'явы аб продажы новых блатных нумароў.

Так, напрыклад, адзін з карыстальнікаў барахолкі «Анлайнера» выставіў аб'яву аб продажы адразу двух нумароў з новым рэгіёнам.

Фота: скрыншот з сайта baraholka.onliner.by

З апісання вынікае, што як мінімум за адзін з іх (хутчэй за ўсё, за 8888 РВ-8) прадавец хоча атрымаць 4 тысячы даляраў.

Гэта не адзіная прапанова з усімі васьмёркамі. Таксама ў продажы ёсць 8888 ВК-8. 

Фота: скрыншот з сайта baraholka.onliner.by

У апісанні пазначана, што чалавек прадае «аўто з топавым нумарам». Натуральна, нікога не хвалюе, які там аўтамабіль, звычайна для захоўвання блатных нумароў выкарыстоўваюць нейкія «Жыгулі» ці «Масквічы». Адзінае патрабаванне для такіх машын — каб быў чытэльны VIN-нумар, бо інакш машыну будзе немагчыма паставіць на ўлік ці зняць з яго. 

Адзін з карыстальнікаў ужо прапанаваў набыць гэтыя рэгістрацыйныя знакі за 2500 даляраў.

Апроч некалькіх аб'яў аб продажы прыгожых нумароў з восьмым рэгіёнам, хапае публікацый і ад патэнцыйных пакупнікоў. 

Фота: скрыншот з сайта: baraholka.onliner.by

Што тычыцца цэн, то ў залежнасці ад камбінацыі прыгожыя нумары прадаюць па цэнах ад 1000 рублёў да 10 тысяч даляраў.

За нумары 0700 ХР-7 з месяц таму прасілі 1000 рублёў. Цяпер аб'ява не актыўная.

А за 2222 ТТ-7 хочуць выручыць 10 тысяч рублёў.

Бадай, адным з самых дарагіх нумароў у Беларусі быў нумар 7777ЕЕ-7. У 2023 годзе ўласнік пісаў, што гатовы прадаць яго за 15 тысяч даляраў.

Фота: скрыншот з сайта baraholka.onliner.by, скрын зроблены летам 2023 года

Наколькі 15 тысяч даляраў — рэальны кошт за нумары ў Беларусі, адназначнага адказу няма. Але, здаецца, 5 тысяч даляраў цалкам рэальная лічба. 

У 2022 годзе ўласнік машыны з нумарамі 7777РВ-7 у інтэрв'ю av.by казаў, што мае пакупніка, які гатовы заплаціць за іх $5000. Выглядае, што здзелка адбылася, або ўласнік Geely Coolray падняўся і перасеў на Rolls-Royce.

Наколькі гэта законна?

Афіцыйна перапрадаваць дзяржаўныя рэгістрацыйныя нумары нельга. У любым выпадку пракручваць схему давядзецца праз афармленне дамовы куплі-продажу аўто ў ДАІ. У сваю чаргу, ДАІ прапануе паслугі па захоўванні аўтамабільных нумароў. Кошт — 5 рублёў за суткі, але мінімальны тэрмін, які давядзецца аплаціць, — 15 дзён. Праз даволі высокія цэны на захоўванне нумароў уласнікі прыгожых шыльдаў, калі хочуць іх захаваць надоўга або перапрадаць у будучыні, рэгіструюць на іх танныя аўтамабілі. Пажадана старэйшыя за 1991 год выпуску, каб не плаціць падатак за аўто.

Попыт на прыгожыя нумары вялікі

Попыт на прыгожыя нумары цяпер значна большы, чым 20 гадоў таму. Нават з улікам таго, што ўсе самыя цікавыя камбінацыі лічбаў з 7-м рэгіёнам былі даўно распрададзеныя, толькі ў 2023 годзе ў Мінску прадалі 351 нумар за 60 базавых.

Самі нумары цяперашняга ўзору пачалі выдаваць у 2004 годзе, а апошні нумар за 60 базавых з чатырма сямёркамі быў прададзены толькі ў 2007 годзе. Цяпер жа ўсе васьмёркі распрадалі цягам некалькіх дзён, а разам з імі і іншыя цікавыя камбінацыі, як 8000 ОО-8 і іншыя.

Каментары11

  • Мх
    09.04.2025
    Калгаснікі. Асабліва з нумарамі тэлефонаў на+7.
  • Синий трактор
    09.04.2025
    Государство в данном случае — лох. Самые крутые номера надо не за 60 базовых продавать, а по средством аукциона.
    Думаю, в Новой Беларуси мы придем к этому, ибо в с случае с лукашенковской Беларусью пополнение бюджета таким образом лично меня не интересует
  • Мх
    09.04.2025
    Синий трактор , Юрыдычна, нумарныя знакі на аўто - уласнасць ДАІ, і таму не могуць "прадавацца". Таму і "муцяць" гэтыя схемы з Жыгулямі за 5000 даляраў.

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента10

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

На Камароўцы перад Вялікаднем гандлююць шалупіннем ад цыбулі ФОТАФАКТ6

У цэнтры Мінска кіроўца збіў на «зебры» раварыста ВІДЭА8

Бачыш зайчаня? Не падбірай!1

Як расійскія сілавікі і прапагандысты могуць атрымліваць пашпарты еўрапейскіх краін2

У мінскім метро памяняўся механізм аплаты за праезд

У сваім «мірным плане» ЗША прапануюць аслабіць санкцыі супраць Расіі і пакінуць акупаваныя тэрыторыі Маскве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента10

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць