Аўто22

Wildberries пачаў прадаваць беларускія аўтамабілі Belgee

На Wildberries з’явіліся аўтамабілі беларускага брэнда Belgee. На маркетплэйс іх вывеў расійскі дылер, як паведамляецца на яго сайце.

Фота: belgee.ru

У каталогу пакуль даступныя дзве мадэлі — красоверы X50 і X70. Яны адлюстроўваюцца на лічбавай вітрыне маркетплэйса ў раздзеле «аўтамабілі». Пры гэтым карыстальнікі могуць выбраць патрэбны колер і камплектацыю.

Аўтамабілі даступныя для набыцця па 100% перадаплаце з дапамогай банкаўскай карты, прывязанай да акаўнта карыстальніка Wildberries на маркетплэйсе. Пры гэтым дылеры адзначылі, што пакупнікі могуць разлічваць на дадатковую выгаду без спецыяльных умоў.

Дастаўка аўтамабіля магчымая да бліжэйшага дылерскага цэнтра Belgee або па адрасе, указаным пакупніком.

Каментары2

  • Перавал дзятлаў
    20.03.2025
    Ці шмат у гэтым вядры беларускага?
  • цыкада
    20.03.2025
    эта поделка из говна и палок

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 14

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?14

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем3

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

На Камароўцы перад Вялікаднем гандлююць шалупіннем ад цыбулі ФОТАФАКТ6

У цэнтры Мінска кіроўца збіў на «зебры» раварыста ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць