Кіно

Прадзюсары Джэймса Бонда перадалі кантроль над франшызай Amazon

Апошняя 25-я стужка франшызы «Не час паміраць» выйшла ў 2021 годзе і стала фінальным фільмам для Дэніэла Крэйга ў ролі Бонда. З таго часу фанаты і крытыкі гадаюць, хто стане новым агентам 007.

Барбака Брокалі і Майкл Уілсан. Фота: AP Photo/Chris Pizzello, File

Барбара Брокалі і Майкл Уілсан, якія шмат гадоў займаліся прадзюсаваннем фільмаў пра Джэймса Бонда, перадалі крэатыўны кантроль над франшызай Amazon MGM Studios, піша Бі-бі-сі

Amazon MGM Studios — кампанія, што ўзнікла пасля набыцця кінастудыі MGM тэхналагічным гігантам Amazon у 2022 годзе. Цяпер менавіта яна будзе мець поўны кантроль над тым, хто сыграе легендарнага агента 007 у новых фільмах.

Аднак на гэты момант няма ніякай інфармацыі пра тое, калі назавуць новага акцёра або калі пачнуцца здымкі чарговага фільма.

Апошняя, 25-я стужка франшызы, «Не час паміраць», выйшла ў 2021 годзе і стала фінальным фільмам для Дэніэла Крэйга ў ролі Бонда. З таго часу фанаты і крытыкі гадаюць, хто стане новым агентам 007.

Барбара Брокалі і Майкл Уілсан — дачка і прыёмны сын першага прадзюсара франшызы Альберта «Кэбі» Брокалі — застануцца суўладальнікамі праекта.

«Пасля амаль 60 неверагодных гадоў працы над агентам 007 я адыходжу ад прадзюсавання фільмаў пра Джэймса Бонда, каб засяродзіцца на мастацтве і дабрачынных праектах», — гаворыцца ў заяве 83-гадовага Уілсана.

64-гадовая Брокалі таксама заявіла, што для яе настаў час заняцца іншымі справамі.

«Для нас вялікі гонар працягваць гэту каштоўную спадчыну, і мы з нецярпеннем чакаем магчымасці прадставіць новую фазу легендарнага агента 007 гледачам ва ўсім свеце», — адзначыў кіраўнік Prime Video Amazon MGM Studios Майк Хопкінс.

У мінулым годзе Amazon ужо запусціў рэаліці-шоу «007: Дарога да мільёна», першы афіцыйны спін-оф фільмаў пра Джэймса Бонда.

Альберт Брокалі запусціў легендарную франшызу ў 1962 годзе разам з прадзюсарам Гэры Зальцманам. Майкл Уілсан далучыўся да працы над фільмам «Від на забойства» ў 1985 годзе, а Барбара Брокалі стала прадзюсарам франшызы з фільма «Залатое вока» ў 1995 годзе.

З таго часу Уілсан і Брокалі цалкам кантралявалі вытворчасць фільмаў пра Бонда, але цяпер франшыза афіцыйна пераходзіць пад крыло Amazon.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 14

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?14

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем3

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

На Камароўцы перад Вялікаднем гандлююць шалупіннем ад цыбулі ФОТАФАКТ6

У цэнтры Мінска кіроўца збіў на «зебры» раварыста ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць