Грамадства2323

Дудкін аспрэчвае, што ён агент КДБ: Прычына кампаніі супраць мяне — мая паспяховая дзейнасць

З блытанага каментара экс-лідара БХД можна зрабіць выснову, што зробленая ім заява пра супрацоўніцтва з КДБ была… праверкай сяброў партыі.

Яўген Дудкін. Фота: яго фэйсбук

Беларускія хрысціянскія дэмакратры пад кіраўніцтвам Георгія Дзмітрука заявілі пра тое, што выявілі крата ўнутры супольнасці — Яўгена Дудкіна. Падчас унутраных разбіральніцтваў выявілася, што Дудкін з’яўляецца даўнім агентам КДБ. Таксама ён нібыта сам пацвердзіў гэты факт цяпер ужо былым аднапартыйцам.

У адказ на гэта палітык даў «Нашай Ніве» каментар, у якім усё аспрэчвае:

«Я не з'яўляюся агентам КДБ. Зараз ідзе мэтанакіраваная кампанія супраць мяне. Прычына — мая паспяховая дзейнасць у партыі».

Ад далейшых каментароў Дудкін адмовіўся.

Падобную заяву ён апублікаваў і ў сябе ў сацсетках: «Ідзе мэтанакіраваная кампанія супраць маёй асобы як вынік праверкі тых людзей, хто вакол мяне. Глядзіце на плады. З Богам!»

А калі ў яго ўдакладнілі, ці прызнаваўся ён аднапартыйцам у супрацоўніцтве з КДБ, Дудкін адказаў, што «гэта была праверка сябры партыі» (дакладная цытата — НН).

***

Яўген Дудкін. Фота: Белсат

Яўген Дудкін — 36-гадовы палітычны дзеяч у эміграцыі. З Беларусі ён, настаўнік па адукацыі і рэгіянальны актывіст па жыцці, з’ехаў яшчэ ў 2018-м, асеў у Польшчы як эканамічны мігрант. Апошнім часам ён з’яўляўся кіраўніком фонду «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (Białoruska Chrześcijańska Demokracja. 

Каментары23

  • 25
    14.02.2025
    Рэдкасная дурнота. Такімі рэчамі не жартуюць і не правяраюць. Ты альбо супрацоўнічаеш з кдб альбо не. Тут няможа быць ніякіх паўтаноў, адценняў. І дакладна для мяне, як палітычны дзеяч, вы труп.
  • Гы
    14.02.2025
    У выніку сваёй жа праверкі штырліц выйшаў сам на сябе :)
  • Да рэд.
    14.02.2025
    Вазьміце каментар у Лябедзькі. Ён вопытны палітык, усё ведае.

Цяпер чытаюць

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Усе навіны →
Усе навіны

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

Трагедыя ў Фаніпалі: адзін загінуў, чацвёра шпіталізаваныя з пажару ў шматпавярховіку1

Новыя дзіцячыя сады і паліклініка: што пабудуюць у Першамайскім раёне3

У Купалаўскім ужо пяць гадоў не могуць знайсці акцёраў. Што прыдумалі гэтым разам4

«Арганізавалі ў камеры выставу дзіцячых малюнкаў». Як бабулі перажываць расставанне з унукамі ў турме6

Маці і сын, якія разам пакінулі «Азоўсталь», сустрэліся падчас учорашняга абмену праз тры гады палону1

«Праціўнік імітуе рэжым цішыні, але штурмы працягваюцца». Украінцы расказалі пра стан на фронце на Вялікдзень

Як скласці радавод сваёй сям’і? Пакрокавая інструкцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць