Мінскае «Дынама» прайграла чалябінскаму «Трактару» і выляцела з плэй-оф КХЛ
У нядзелю, 20 красавіка, хакейнае мінскае «Дынама» саступіла чалябінскаму «Трактару» ў пятым паядынку другога раўнда плэй-оф Кубка Гагарына.
У выніку з лікам у серыі 4:1 у паўфінал Кантынентальнай хакейнай лігі выходзіць расійская каманда, а мінчукі завяршаюць барацьбу за трафей, піша Office Life.

Сёлета «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшла ў другі раўнд плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі. У першым раўндзе беларуская каманда перамагла маскоўскі ЦСКА — серыя завяршылася з лікам 4:2 на карысць мінчукоў.
Другі раўнд, ён жа чвэрцьфінал кубка, складваўся няпроста. Першыя два матчы на выездзе мінская каманда прайграла літаральна на апошніх хвілінах з лікам 2:4 і 2:3.
Трэцяя сустрэча ў комплексе «Мінск-Арэна» завяршылася на карысць «Дынама» — 8:0. Але праз дзень каманда зноў саступіла з лікам 2:3.
У пятым матчы, які прайшоў у Чалябінску, два першыя перыяды аказаліся без галоў. У трэцім «Трактар» закінуў дзве шайбы, пасля чаго мінчукі паспелі адыграць адну. Але за 10 секунд да канца матчу расійская каманда закінула шайбу ў пустую браму «Дынама». У выніку гульня завяршылася з лікам 3:1 на карысць каманды з Чалябінска. Выніковы лік у серыі — 4:1 на карысць «Трактара».
%MCEPASTEBIN%
Каментары