Аўто

У раёне плошчы Бангалор у Мінску змянілася схема руху. Што важна ведаць кіроўцам

У раёне скрыжавання вуліц Максіма Багдановіча і Кульман у Мінску змянілася арганізацыя дарожнага руху. Як паведамляе «Мінск-Навіны», змены закранулі аўтамабілістаў, якія едуць ад плошчы Бангалор.

Новаўвядзенне датычыцца вадзіцеляў, якія накіроўваюцца з боку пл. Бангалор да скрыжавання: адразу за рэгуляваным пешаходным пераходам, які вядзе ад дома № 78 да парку Дружбы народаў, праезная частка рэзка сыходзіць направа і далей праходзіць па звілістай траекторыі. Пра гэта паказвае дарожны знак. Хуткасць руху транспарту абмежаваная 40 км/г.

У астатнім нічога не змянілася: на скрыжаванні з першай паласы можна ехаць прама і паварочваць направа на вул. Кульман у бок вул. Крапоткіна, з астатніх двух — толькі прама. З супрацьлеглага кірунку рух транспартных сродкаў за скрыжаваннем арганізаваны ў прамым кірунку.

Паварот направа на вул. Кульман у напрамку вул. Куйбышава па-ранейшаму зачынены.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Усе навіны →
Усе навіны

Есці павольна карысна для здароўя. Міф ці праўда?7

Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры? Што адбываецца з цэнамі на летні адпачынак2

У Мінску прадаюць кватэру амаль за $2 мільёны. Што за яна?6

Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год19

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»13

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць