Грамадства1111

Рымашэўскі: Рытарычнае пытанне, колькі яшчэ будзе выяўлена агентаў спецслужбаў з суполкі Дзмітрука. Але гэта не БХД

Пасля публікацыі артыкула на «Нашай Ніве» пра тое, што адзін з лідараў партыі БХД Яўген Дудкін аказаўся агентам КДБ, з рэдакцыяй асобна пагутарыў Віталь Рымашэўскі.

Віталь Рымашэўскі. Фота: «Наша Ніва»

«Яўген Дудкін, які належыць да суполкі Георгія Дзмітрука, ніякага дачынення да БХД не мае (ні да аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, якая працягвае працаваць унутры краіны, ні да фракцыі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў у Каардынацыйнай радзе, ні да іншых ініцыятыў хрысціянскіх дэмакратаў).

Георгій Дзмітрук быў выключаны з партыі БХД у 2022 годзе. З таго часу ён на розных пляцоўках і СМІ спрабуе выдаць сваю групу з сямі чалавек за прадстаўнікоў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Яны зарэгістравалі сваю фундацыю, якая называецца БХД. Для чаго яны гэта зрабілі, мне складана сказаць. Але ўсё, што рабіла гэтая суполка з сямі чалавек цягам апошніх двух гадоў — гэта адны правакацыі і нападкі ў дачыненні да беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў.

Паглядзіце публікацыі Яўгена Дудкіна, ён не раз накідваўся персанальна на мяне і на іншых сябраў БХД. Гэтак сама рабіў Дзмітрук. Канструктыўнай дзейнасці я ад іх не бачыў, яны толькі атакуюць нас. Так праз дзейнасць агентаў КДБ свядома дыскрэдытуюцца ўсе хрысціянскія дэмакраты», — абазначыў палітык.

Раней мы пісалі пра разборкі ў партыі, у выніку якіх атрымаліся розныя адгалінаванні. Віталь Рымашэўскі падкрэслівае, што Яўген Дудкін і Георгій Дзмітрук ніякага дачынення да сапраўдных беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў не маюць.

«Я нагадаю, што ў спісе [ «Салідарнасць»] на выбары ў КР, у якім таксама ішлі Дудкін і Дзмітрук, які яны склалі разам с сацыял-дэмакратамі Яўгена Вільскага, толькі там былі выяўленыя стукачы і даносчыкі, супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, якія даносілі на пратэстоўцаў. Яўген Дудкін — яшчэ адзін чалавек, які быў у гэтым спісе, але не быў выяўлены «Кіберпартызанамі». Вось выяўлены спецслужбамі цяпер. Застаецца рытарычнае пытанне, колькі яшчэ з суполкі Дзмітрука далей будзе выяўлена агентаў спецслужбаў», — пракаментаваў «Нашай Ніве» спікер фракцыі Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў у КР.

Каментары11

  • Kub
    14.02.2025
    Каментары чалавека, які "сабраў" 100 тыс. подпісаў...
  • Меркаванне
    14.02.2025
    Перамены пачнуцца, калі заходнія структуры спыняць фінансаванне і падтрымку тых, хто будзе выкрыты як агент КДБ.
  • Павал
    14.02.2025
    Лепш хай сам раскажа пра супрацоўніцтва з КДБ пасля 2010

Цяпер чытаюць

Таямнічае гняздо знайшлі ў лесе пад Старымі Дарогамі. Што гэта можа быць?2

Таямнічае гняздо знайшлі ў лесе пад Старымі Дарогамі. Што гэта можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна4

«90 чалавек выгналі пад пякучае сонца і трымалі там тры гадзіны. Я паўтарала толькі адну малітву: няхай ім усё вернецца»14

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку19

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі2

Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль5

У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт

Будаўніцтва кожнага кіламетра метро ў Мінску каштуе больш за $60 мільёнаў1

Рэпатрыянт з Мінска зняў у Ізраілі серыял, які рве мясцовыя рэйтынгі6

Шаранговіч зламаў нагу ў апошнім матчы сезона НХЛ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таямнічае гняздо знайшлі ў лесе пад Старымі Дарогамі. Што гэта можа быць?2

Таямнічае гняздо знайшлі ў лесе пад Старымі Дарогамі. Што гэта можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць