Грамадства88

Круты адкрыў у Вілейцы вытворчасць сыру з белай цвіллю

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой 20 студзеня паехаў у Вілейку, дзе адкрыў цэх па вытворчасці сыру з белай цвіллю, які, паводле ягонай ацэнкі, «не саступае ні расійскім, ні французскім аналагам».

Вытворчасць прадукту наладзілі на ўчастку ААТ «Мінскі малочны завод №1» у Вілейцы ў рамках інвестыцыйнай праграмы «Адзін раён — адзін праект».

Дзмітрый Круты ад таго, што атрымалася, у захапленні:

«Калі казаць пра сыр, то кухары, якія ўжо з ім пазнаёміліся і пачалі працаваць, кажуць, што ён нічым не саступае ні расійскім, ні французскім аналагам. Самае сучаснае абсталяванне, найлепшыя тэхналогіі, на адпрацоўку якіх пайшло шмат месяцаў. Але канчатковы прадукт дазваляе казаць, што намаганні спецыялістаў акупіліся цалкам і ў рэспубліцы з'явіліся новыя кампетэнцыі».

Прытым праз некалькі дзён холдынг «Першы малочны» нібыта мае адкрыць і вытворчасць сыру з блакітнай цвіллю.

Паразважаў пры гэтай нагодзе чыноўнік і пра цэны:

«Класічны сыр з белай цвіллю ў свеце ў сярэднім каштуе ў дыяпазоне 2 еўра. Упакоўка 200-250 г на нашых паліцах каштуе даражэй амаль у два разы, але прадпрыемства абяцае, што па цане атрымаецца нават танней за тыя прадукты, якія на сённяшні дзень імпартуюцца».

Самім жа работнікам, якія будуць варыць сыр, абяцаюць заробак у 2,5—3 тысячы рублёў, што «нават па мерках сталіцы і нашых абласных цэнтраў нядрэнна».

Каментары8

  • Лейцар коркавы
    20.01.2025
    А чаму Бергер? Мо Вінцэсь, Лявон, Алесь? Не, не будуць набываць?
  • Калгасныя панты
    20.01.2025
    Расейскія "сыры" нават не хочацца другі раз каштаваць. Параўнайце President, зроблены ў рф, з сырам таго ж брэнда з Польшчы і адчуйце розніцу.
  • Барадзед
    20.01.2025
    В РБ больше ста районов, а не один. Снижения цен на такой премиум товар не будет, можно не мечтать, а зарплата, которую назвали даже до тысячи долларов не дотягивает, мало как для нового инвестпроекта.

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента35

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

«Муж забраў у закладнікі маіх котак». Дызайнерка Вольга Кардаш — пра развод з мужам, уласную краму і самага стылёвага беларуса8

Як правільна фарбаваць яйкі на Вялікдзень

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 14

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?16

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем3

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента35

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць