Моды1414

«Быццам гарачыя прасы паставілі на вочы». Беларуская вядучая шчыра расказала, на што пайшла дзеля прыгажосці

Ганна Галёта, якая вядзе на тэлеканале «Белсат» перадачу «Лукавыя навіны», падзялілася ўражаннямі ад б'юці маніпуляцый, а таксама расказала пра цэны.

Ганна Галёта кажа, што пра пэўную карэкцыю знешнасці думала даволі працяглы час.

— Рэч у тым, што за паўгода я схуднела на 14 кілаграмаў (спачатку на дзесяць кілаграмаў за тры месяцы, потым на чатыры яшчэ за тры месяцы). Раней твар выглядаў поўным, але гэта было гарманічна. Пасля адчувальнай страты вагі, твар «паплыў» — трэба было нешта рабіць. А тут я пабачыла рэкламу ўкраінскіх дзяўчат-касметолагаў, якія раз на месяц на некалькі дзён прыязджаюць у Польшчу і робяць розныя б'юці працэдуры.

Ганна паглядзела, якія паслугі прапаноўваюць, і вырашыла, што гэта ёй падыходзіць. Яна хацела скарэктаваць падбародак, зрабіць нешта з абвіслай скурай і выдаліць тлушч, які недзе застаўся.

— А яшчэ ў мяне вельмі стомлены позірк — як у чалавека, які працуе без выходных і мала спіць. Таму я хацела таксама «асвяжыць» вочы. Я даслала касметалагіням відэа і распавяла, які вынік мне патрэбны — яны распавялі, якія працэдуры для гэтага трэба зрабіць.

У выніку Ганне зрабілі ліпарэдукцыю — гэта працэдура, падчас якой выдаляецца залішняя тлушчавая тканка ў вобласці падбародка і шыі (дазваляе палепшыць контуры твару).

— Мне ўкалолі ў падбародак нейкія лекі, і ў выніку ўвесь тлушч сабраўся па цэнтры — атрымалася такая бурбалка, якую потым прабілі і адпампавалі тлушч.

Пасля на галаву наклалі павязку, якую праз некалькі дзён пасля маніпуляцыі можна было здымаць максімум на 15 хвілін.

— На гэтую маніпуляцыю мне абяцалі пажыццёвую гарантыю, бо тлушчавыя клеткі не аднаўляюцца.

Таксама Ганне выраўноўвалі контуры падбародка філерамі. Эфект ад гэтай працэдуры разлічаны максімум на некалькі гадоў, бо філеры з часам рассмоктваюцца. Дзяўчына кажа, што сама працэдура асаблівага дыскамфорту не дастаўляе.

— Дыскамфорт пачаўся пазней, бо цяпер я амаль не магу спаць. Калі стаю, больш-менш нармальна сябе адчуваю, а калі кладуся, шыя пачынае балець. Есці таксама складана.

Каб амаладзіць погляд, калолі ботакс і рабілі плазмаліфтынг вобласці вакол вачэй.

— Скажу шчыра: я не гугліла, што гэта за працэдура. Думала, што будуць нейкія невялікія ўколы тыпу як гіялуронкай. Але калі пабачыла, што атрымалася, проста ашалела — выглядала даволі жудасна. Па адчуваннях гэта быццам бы невялікай іголкай прыпякаюць скуру. Вельмі балюча! Я плакала, калі мне рабілі тую працэдуру.

Цяпер адчуваецца, быццам у мяне моцныя апёкі вакол вачэй. Казалі, што будзе падобна на сонечныя апёкі. Але не, падобна, быццам мне гарачыя прасы паставілі на вочы. Пакуль думаю, што такую маніпуляцыю ніколі больш не рызыкну паўтарыць. Тым больш не веру, што вынік будзе фантастычны.

Пасля такіх працэдур важна добра даглядаць скуру, бо калі ленавацца і не рабіць усё, што трэба, могуць з'явіцца пігментныя плямы.

— Пакуль папрасіла калегу, каб яна падмяніла мяне ў бліжэйшым выпуску. Але праз два тыдні спадзяюся вярнуцца ў кадр — канешне, грыміравацца прыйдзецца добра.

Канчатковы вынік б’юці маніпуляцый будзе бачны праз шэсць месяцаў.

Таксама Ганна калола ў жывот ліпа-фаер, які расшчапляе тлушч.

— На наступны дзень пасля маніпуляцыі прачнулася і пабачыла на вагах мінус кілаграм. Я цяпер кантралюю вагу, бо ў мяне ёсць інсулінарэзістэнтнасць. Калі з ёй не змагацца, дык гэта атрымліваецца і неверагодная стомленасць увесь час, і дрымотнасць. А праз хваробу ў мяне «інсулінавы» жывот, і пазбавіцца ад яго самастойна вельмі складана.

Скінуць шмат з дапамогай ліпа-фаера не атрымаецца — абяцаюць максімум мінус 5 сантыметраў у вобласці жывата.

 За ўсе б'юці працэдуры Ганна заплаціла 2550 даляраў.

Каментары14

  • Проста жыхар
    05.12.2024
    Вядучая БелСату, а сацсеткі вядзе па-расейску. Шкада.
  • Мх
    05.12.2024
    Проста жыхар, Вось такія як яна і ганараццца "мультымоўнасцю Белсата".
  • ШО?
    05.12.2024
    Марат Маркаў?

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента40

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі12

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы28

Сусед зверху зрабіў такі рамонт, што ў столі з'явіліся дзіркі. І цяпер чуваць любы гук6

«Муж забраў у закладнікі маіх котак». Дызайнерка Вольга Кардаш — пра развод з мужам, уласную краму і самага стылёвага беларуса8

Як правільна фарбаваць яйкі на Вялікдзень

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 15

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента40

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць