Ад рэдакцыі4949

Гісторыя паскорылася, мы парвём кайданы дыктатуры — навагодні зварот «Нашай Нівы»

У 2022 годзе мы сталі сведкамі вялікага пералому. Год, які дыктатары спадзяваліся зрабіць годам свайго вялікага трыумфу, прывёў іх на мяжу катастрофы.

Мы пабачылі, хто смялейшы — Пуцін ці Зяленскі; хто разумнейшы — Шайгу ці Залужны; якая сістэма больш эфектыўная — заходняя дэмакратыя ці еўразійскія дыктатуры. Ці мы разумелі гэта год таму? Не ўсе.

У кожнага са свабодных народаў дарога да свабоды была сваёй — ні ў кога яна не была кароткай. 

З 2020 года ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, якіх свет у ХХІ стагоддзі не бачыў. Гэтую старонку ўжо не выкрасліць з нашай гісторыі. Беларусь ператварылася ў паліцэйскую дыктатуру, якая за шчодрую аплату з Масквы трымае ў страху і рабстве вялікі еўрапейскі народ. Але як выпрабаванні паказалі сілу Захаду і гераізм украінцаў, так і беларусы паказалі ў 2022-м свае найлепшыя рысы.

17 герояў-беларусаў аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Беларусі і Украіны. Успомнім іх за святочнымі сталамі. Успомнім і тыя тысячы найлепшых з найлепшых беларусаў, якія застаюцца за кратамі.

Ніхто не скажа, што беларусы падтрымліваюць Лукашэнку і вайну, пакуль тысячы палітвязняў крывёй са сваіх грудзей даказваюць адваротнае самім фактам свайго знаходжання за кратамі. Гераізм палітвязняў, розум нашых лідараў, цвёрдасць кожнага з нас урэшце сточаць кайданы тупой дыктатуры.

За якімі сталамі мы б ні сядзелі сёння, у княскім Полацку ці ў каралеўскім Наваградку, у шумлівым Мінску ці на родавым хутары, у акопах пад Бахмутам ці наваполацкай калоніі, мы ўсе сёння скажам гэта: «На наступны год — у свабоднай Беларусі!» І мы не стомімся, і мы не зняверымся гэта паўтараць столькі, колькі трэба. А 2023 год — хай ён нас здзівіць, хай ён расставіць усё на законныя месцы хутчэй, чым у нашых самых смелых марах.

Каментары49

  • Anatol Starkou
    31.12.2022
    Наступны год і ўсё стагоддзе — ў Беларусі без бел-чырвона-белых!
    Наступны год і ўсё стагоддзе — ў Беларусі без ідэалогій!
    Наступны год і ўсё стагоддзе — эвалюцыйнае развіццё і ніякіх рэвалюцый!
    Наступны год і ўсё стагоддзе — дзяржаўная ўласнасць на ўсё і ўся, каб не было на нашае зямлі паноў і халопаў!
    Наступны год і ўсё стагоддзе — разам з Расеяй!

    З Новым 2023 годам, беларусы і беларускі! 
    З Новым годам, беларускі народ!
  • гоблен
    31.12.2022
    Гоблен предлагает выпить за действующую власть не чокаясь... Мну поднимает этот бокал русской сцуко водки)
  • гоблен
    31.12.2022
    Дедушке плохо. Дедушка, шёл бы ты к своей бабушке) кто-нибудь, позовите санитаров, дедушке совсем хреново при исполнении)

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа5

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?9

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу3

ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне3

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска6

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі14

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы28

Сусед зверху зрабіў такі рамонт, што ў столі з'явіліся дзіркі. І цяпер чуваць любы гук7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа5

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць