«Здзекаваўся некалькі гадзін». У Ветцы п'яны мужчына збіў і ўдарыў абухом сякеры сваю сужыцельку
Жыхар Веткі з рэўнасці некалькі гадзін збіваў сваю сужыцельку, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

Паведамляецца, што п'яны 53-гадовы жыхар горада Ветка на Гомельшчыне ў ноч з 12 на 13 красавіка некалькі гадзін здзекаваўся над сваёй сужыцелькай.
Падчас канфлікту, які ўзнік на глебе рэўнасці, мужчына нанёс жанчыне шматлікія ўдары кулакамі, некалькі нажавых раненняў, а таксама ўдарыў абухом сякеры і малатком.
У СК адзначылі, што раней мужчына быў судзімы за нажавое раненне знаёмага і за збіццё з рэўнасці іншай сужыцелькі.
Каментары