Грамадства99

Лявончык пра Мельнікаву: Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту

Сузаснавальнік фондаў By_Help і Bysol Аляксей Лявончык гаворыць, што мае пэўную інфармацыю пра маршрут зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай у Вялікабрытаніі. «Белсат» распытаў у Лявончыка, як ідуць пошукі і колькі грошай атрымалася назбіраць на звесткі пра Мельнікаву.

Анжаліка Мельнікава

Аляксей Лявончык адзначае, што папярэднія звесткі польскага боку сведчаць, што Анжаліка Мельнікава вылецела ў Вялікабрытанію. Таму разам з невялікай камандай ён спрабуе зразумець, куды яна далей магла рухацца адтуль.

«У нас ёсць інфармацыя адносна яе магчымага далейшага маршруту, але яна на ўзроўні «сказала давераная крыніца, але няма ніякіх доказаў гэтаму». Таму мы не будзем пакуль даваць гэтую інфармацыю, каб не было спекуляцый», — расказвае Лявончык.

Цяпер ён спрабуе атрымаць інфармацыю пра Мельнікаву праз знаёмых і сваякоў, якія жывуць у Вялікабрытаніі.

«Спрабуем зразумець, можа, яна знаходзіцца недзе там. Але гэта прыватная ініцыятыва, таму яна вельмі марудна рухаецца.

І мы спрабуем захаваць грамадскую ўвагу, якая ўжо прыцягнутая да гэтай тэмы. Таму я падаў дзве заявы ў Брытаніі на вышук Анжалікі. Ці будуць яны прынятыя і ці будзе сапраўдны вышук, невядома, але мы будзем спрабаваць прыцягнуць увагу яшчэ і брытанскіх журналістаў да гэтай справы. І тут трэба ўжо звяртаць увагу на гэта як на грамадскую праблему. Бо асоба, якая з’яўляецца не апошняй у дэмакратычным руху, знікае і паводле ўскоснай інфармацыі, якую падаюць палякі, знікае ў Брытаніі, бо ў Брытаніі яе след губляецца», — адзначае Лявончык.

Раней ён абвясціў грашовую прэмію для тых, хто можа падаць дакладную інфармацыю аб Мельнікавай.

«Гэта грошы якія збіраюцца беларусамі анлайн. Яны будуць падвоеныя адным прыватным донарам, з якім у мяне ёсць дамоўленасць і які мае карані ў Беларусі і вельмі цікавіцца беларускай тэматыкай. Фінальную суму мы абвесцім на днях і будзем спадзявацца, што з выніку мы атрымаем нейкую інфармацыю.

У нас было 2900 еўра на канец мінулага тыдня. Гэта азначае, што ў нас 5800 еўра з улікам падваення. Мы хацелі закрыць збор у панядзелак, але я спадзяюся, што мы можам сабраць больш грошай, каб гэта была больш важкая лічба, каб чалавек, які валодае нейкай інфармацыяй, але, можа, баіцца яе раскрыць, меў большую фінансавую матывацыю», — кажа Лявончык.

Ён мяркуе, што з Мельнікавай сталася нешта дрэннае — ці яе забілі, ці шантажуюць беларускія спецслужбы. Але наўрад ці яна ў зняволенні ў Беларусі.

«Што сведчыць пра тое, што яе ў іх у руках няма — калі яна знікла, прапагандысцкія каналы сталі публікаваць пасты з намёкамі «хутка ўсё даведаецеся» і посціць яе здымкі нібыта з допыту, але гэта былі фота «Белсата». Улічваючы, што прапагандысты вельмі любяць выкладаць інфармацыю, калі яна ў іх ёсць, то яны б хутчэй за ўсё выклалі яе актуальнае фота», — кажа Лявончык.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.

8 красавіка віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, паведаміла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачынаючы з ліпеня 2024 года.

10 красавіка тэлеканалу «Белсат» стала вядома, што з рахунка фонду Białoruś Liberty, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы. Зрабіла гэта яна сама ці хто іншы, пакуль невядома. 

14 красавіка стала вядома, што расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай у Польшчы перавялі на больш высокі ўзровень — замест Варшаўскай акруговай пракуратуры гэтым будзе займацца Нацыянальная пракуратура. На думку следчых, справу павінны расследаваць пракуроры, якія займаюцца найбольш важнымі справамі, у тым ліку пытаннямі шпіянажу.

Каментары9

  • Доверенный источник Леончика
    14.04.2025
    Есть информация. Киньте денег на личную карту. Желательно побольше.
  • Петя
    14.04.2025
    Золотое правило - в любой непонятной ситуации объявляй сбор грошай
  • Жмот
    14.04.2025
    Так а на что он деньги собирает?..

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа24

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам2

Гарачую ваду пачнуць адключаць у маі ў Мінску: ёсць першыя адрасы2

У Крамлі далі зразумець, што Вашынгтон выступае не з тымі прапановамі4

У Гродне МАЗ пайшоў пад ваду ў кар’еры, які засыпаў ВІДЭА2

У Мінску ўрачыста адкрыўся байкерскі сезон — заездам сотняў матацыклістаў ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа24

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць