Ежа1010

«Пакінуў ежу на талерцы — плаці?» Госць здзівіўся штрафу ў мінскім рэстаране з безлімітам

Установы з безлімітам ежы — гэта як сняданак у гатэлі, толькі ехаць далёка ўжо не трэба. Наведвальнікам даюць магчымасць пакаштаваць шмат страў за фіксаваную плату — праўда, гэта можа быць не канчатковая сума. Чытач Onliner.by Яўген заўважыў, што такія пасядзелкі ва ўстанове могуць скончыцца штрафам.

— Наспела цікавае пытанне. У адным з рэстаранаў Мінска ёсць меню «безліміт», дзе за 125 рублёў з чалавека ўваходзіць безліміт ежы і салатаў. Як сказала адміністратар установы, у працэсе банкета ежу будуць падносіць афіцыянты, калі нешта заканчваецца. Г. зн. парцыйных страў у меню «безліміту» няма, — кажа Яўген.

На сайце ўстановы ён заўважыў умовы безліміту, у якіх прапісаны цікавыя дэталі.

— Ежу выносіць нельга пад падставай, што яна сапсуецца і будзе нясмачная. І ёсць штраф за пакінутую ежу — за кожныя 200 грамаў ежы, якую не з’ядуць госці, — 15 рублёў.

Цікава, наколькі законныя такія правілы? Ці маюць права ўстановы ўвогуле ўсталёўваць такія правілы для гасцей і ці будуць правамернымі такія штрафы і забарона на вынас?

Ва ўмовах безліміту сапраўды прапісаная забарона на вынас ежы і штраф за недаедзеныя стравы.

«Гэта мера, якая дапаможа нам клапаціцца пра рэсурсазатратнасць і зробіць ваш выбар больш свядомым», — тлумачаць штрафныя санкцыі ў рэстаране. Што рабіць, калі проста не спадабаўся смак ежы і не хочацца яе есці, не ўдакладняецца.

Журналісты папрасілі пракаментаваць сітуацыю юрыстку Таццяну Равінскую. Калі коратка: забарона на вынас ежы цалкам дапушчальная, а вось штрафы за стравы, што засталіся на талерцы, выглядаюць сумнеўна.

— У адпаведнасці з Правіламі продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, якія зацверджаныя пастановай Савета Міністраў ад 22 ліпеня 2014 года №703, парадак і ўмовы продажу тавараў, ажыццяўлення грамадскага харчавання ўстанаўліваюцца прадаўцамі самастойна. Безумоўна, гэта павінна адпавядаць патрабаванням заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў.

Сапраўды, нярэдка кафэ праводзяць мерапрыемствы па прынцыпе «безлімітная ежа за фіксаваную вартасць»: заплаціўшы за ўваход фіксаваную суму, госць атрымлівае доступ да шведскага стала з неабмежаванай колькасцю ежы.

З улікам таго, што ўстанова самастойна вызначае парадак і ўмовы ажыццяўлення грамадскага харчавання, прымяняльна да гэтага выпадку ўсталяванне забароны на вынас ежы цалкам дапушчальнае, бо, па-першае, гэта парушае гігіену, а па-другое — выглядае звонку не вельмі прывабна.

А вось што тычыцца штрафу за недаедзеную порцыю, то такая ўмова сумнеўная.

— Згодна з тымі ж Правіламі (п.10), прадавец абавязаны своечасова данесці да ведама пакупнікоў неабходную і дакладную інфармацыю пра тавары, прадукцыю грамадскага харчавання, у тым ліку звесткі пра іх цану. Акрамя таго, прадавец абавязаны прадаць пакупніку прадукцыю грамадскага харчавання па цане, указанай на цэнніку (у меню) на гэтыя тавары, прадукцыю грамадскага харчавання, за выключэннем выпадкаў продажу тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання па больш нізкай цане (п.20).

Пры такіх умовах штрафу, вызначаных установай, уяўляецца, што пакупнік наўрад ці будзе распараджацца дакладнай інфармацыяй адносна цаны прадукцыі.

Каментары10

  • Улад
    14.04.2025
    Штраф за пакінутую ежу ... :) На першы погляд - смешна. Але нейкая логіка у гэтым ёсць. Заўважце: такі штраф - толькі ад 200 грамаў пакінутага. Штраф грае выхаваўчую ролю. А ты не будзь быдлам, які набірае "на халяву" цэлую гару ежы, а потым пакідае яе. "Всё включено!" :)))
  • Абы-хто
    14.04.2025
    Цалкам падтрымліваю выхаваўчы момант!Твае дзяды бульбе ў "мундуры" былі радыя на сьняданак,абед і вячэру,а ты свае недаедкі будзеш пакідаць,паказваючы што?што такі багатыр?..
  • Колхозные бояре
    14.04.2025
    У меня был один знакомый. Заказывал рульку в реторане, пару раз клевал мясную часть, а всю жирную оставлял на тарелке. Есть еще конченные блюда, типа гуляшь в булке хлеба. Во всех нормальных странах еду забирают с собой. И только в колхозе Белоруссия сельские бояре могут заказать салат за 15 баксов, и оставить половину а тарелке.

Цяпер чытаюць

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 14

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?14

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем3

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

На Камароўцы перад Вялікаднем гандлююць шалупіннем ад цыбулі ФОТАФАКТ6

У цэнтры Мінска кіроўца збіў на «зебры» раварыста ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць