Праз уведзеныя прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам мыты кошт нафты Urals стаў ніжэйшым за $60 за барэль — і цяпер Расія можа легальна вазіць яе на заходніх танкерах, піша Bloomberg.

Пастаўкі расійскай нафты цяпер могуць рабіцца танкерамі, якія належаць заходнім кампаніям і застрахаваных імі, паколькі расійская нафта перастала трапляць пад дзеянне санкцый. Рэч у тым, што кошт барэля нафты Urals упаў ніжэй за цэнавую столь $60 за барэль, усталяваную ў 2022 годзе.
Цяпер барэль нафты маркі Urals наблізіўся да адзнакі ў $50. За першыя дні красавіка цана зменшылася больш чым на 15%.
Калі кошт расійскай нафты быў вышэйшы за парог у $60, яе нельга было перавозіць на танкерах, якія належаць заходнім кампаніям і застрахаваных імі. Гэта змушала Расею перавозіць нафту на старых суднах паўлегальнага «ценявога флоту».
З падзеннем цэнаў на нафту, якое пачалося з-за ўвядзення амерыканскіх тарыфаў, доля перавозак расійскай нафты на заходніх танкерах або танкерах, застрахаваных заходнімі кампаніямі, рэзка ўзрасла — да 43% ад колькасці суднаў, якія ўжо загружаныя або забраніраваны ў гэтым месяцы. Першыя тры месяцы 2025 года паказчык складаў толькі 30%.

Каментары
«Праз уведзеныя прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам мыты кошт нафты Urals стаў ніжэйшым за $60 за барэль — і цяпер Расія можа легальна вазіць яе на заходніх танкерах».
🔎 Фактчэкінг:
Трамп не скасоўваў санкцыі супраць расійскай нафты.
Калі кошт нафты Urals апускаецца ніжэй за $60, гэта не значыць, што санкцыі знятыя. Гэта проста дазваляе заходнім кампаніям абслугоўваць пастаўкі такой нафты у межах дзеючага "цэнавага столі".
Таму гаворка не пра "вызваленне ад санкцый", а пра выкарыстанне пэўнага выключэння з правіла.
❗ Цытата:
«Расійская нафта перастала трапляць пад дзеянне санкцый».
🔎 Фактчэкінг:
Гэта няпраўда. Расійская нафта па-ранейшаму падпадае пад санкцыйны рэжым.
Калі Расія прадае нафту ніжэй за $60 за барэль, яна часова можа карыстацца паслугамі заходніх транспартных і страхавых кампаній — але гэта не значыць, што санкцыі зняты.
Правільна сказаць, што пры выкананні ўмоў (цана ніжэй за $60) дазваляецца абмежаванае абслугоўванне.
❗ Цытата:
«Цяпер барэль нафты Urals наблізіўся да $50… гэта стала магчымым праз тарыфы Трампа».
🔎 Фактчэкінг:
Заяўляць, што кошт нафты Urals знізіўся менавіта праз мыты Трампа, — гэта спрошчанае і спрэчнае сцвярджэнне.
Цэны на нафту фарміруюцца пад уплывам шматлікіх фактараў: попыт, сусветны рынак, аб’ёмы здабычы ў іншых краінах і інш.
У Bloomberg, на які спасылаецца артыкул, няма сцвярджэння, што менавіта дзеянні Трампа сталі прычынай падзення цэны Urals.
📌 Вынік:
Ні Трамп, ні ЗША не "вызвалілі" расійскую нафту ад санкцый.
У артыкуле выкарыстаная маніпулятыўная падача інфармацыі, якая стварае ўражанне, нібыта палітыка ЗША змякчэла. Насамрэч, дзейнічае раней уведзены механізм "цэнавага столі", і санкцыі працягваюць дзейнічаць.
«Я прапаную прэзыдэнту Трампу вывучыць, як Рональд Рэйган перамог бальшавіцкую імпэрыю. Ён зрабіў гэта, як мы ведаем, без адзінага стрэлу, але ў яго была супэрзброя — нафта».
-Майкл Рэйган.