Брытанскі прынц Гарры ў чацвер у межах неанансаванага візіту прыбыў у Львоў, дзе наведаў клініку, у якой лечаць параненых абаронцаў, пра гэта паведаміў The Telegraph.

Герцаг Сасэкскі наведаў Superhumans Center — артапедычную клініку ў Львове, якая займаецца лячэннем і рэабілітацыяй параненых вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб.
Паводле выдання, пра неанансаваную паездку стала вядома толькі тады, калі ён ужо пакінуў Украіну.
Prince Harry visited victims of the war in Ukraine as he made an unannounced visit to the war-torn country pic.twitter.com/5DobJ3U24V
Прынц Гары, які праслужыў у брытанскай арміі 10 гадоў, стаў другім членам каралеўскай сям’і, які наведаў Украіну пасля Сафі, герцагіні Эдынбурскай, што пабывала ў Кіеве летась.
Каментары