Таксі сутыкнулася з тралейбусам на вуліцы Куйбышава ў Мінску, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Аварыя адбылася 10 красавіка каля 14:10 паблізу дома №45.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
Каментары