Літаратура11

Выйшаў другі том «Энэіды» ў перакладзе Баршчэўскага

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў другі том эпічнай паэмы старажытнарымскага паэта Вергілія «Энэіда» ў перакладзе з лацінскай мовы Лявона Баршчэўскага. Кніга ўжо даступная для пакупкі як у Беларусі, так і за яе межамі, піша Bellit.info.

Заключныя шэсць кніг паэмы «Энэіда», змешчаныя ў гэтым томе, з’яўляюцца ўзорам гераічнага эпасу: на першы план тут выходзяць сцэны крывавай вайны паміж правадыром лацінцаў-рутулаў Турнам і траянцам боскага паходжання Энэем, які са сваімі людзьмі прыбыў на італійскія землі, каб знайсці сабе новую радзіму.

Кніга змяшчае багаты спіс крыніц, даступных анлайн, якія дапамогуць чытачу заглыбіцца ў гэты класічны твор.

Купіць навінку ўжо можна ў «Акадэмічнай кнізе» ў Менску, а таксама ў краме ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42 (станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая). Магчымаz кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 8 рублёў.

А з перасылкай па ўсім свеце кнігу можна прыдбаць праз сайт Kniger.by

Першы том (кнігі I—VI) старажытнарымскага эпасу пабачыў свет у лютым 2025 году.

Агулам, за апошні час выйшаў шэраг старажытных эпасаў у перакладах паліглота Лявона Баршчэўскага — старажытнагрэцкая паэма Гамера «Іліяда», месапатамскі «Эпас пра Гільгамеша» і эпас народа мая-кічэ «Попаль Вух».

Каментары1

  • Чудо
    09.04.2025
    Не читал даже на русском. Борщевскому заняться нечем? Политику закинул? Не репрессирован? Уже чудо. А когда то возглавлял БНФ. Причастен к его занепаду

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць