Эканоміка44

Першы дзень вялікіх тарыфаў Трампа: інвестары пазбаўляюцца ад даляра і аблігацый ЗША

У сераду ўступілі ў сілу новыя тарыфы Дональда Трампа. Эксперты ў асноўным сыходзяцца ў думцы, што для міжнароднага гандлю гэта дрэнная навіна, і папярэджваюць, што наступствы гандлёвай вайны будуць адчувацца не адразу, піша Бі-бі-сі.

Фота: Arne Dedert/picture alliance via Getty Images

Прэзідэнт глабальнай лагістычнай кампаніі Flexport Санне Мандэрс патлумачыў, што пад новыя тарыфы трапяць тавары, якія не паспелі пагрузіць на судны да пачатку дзеяння новых тарыфаў — то бок многія грузы, што знаходзяцца на шляху ў ЗША, будуць абкладацца тарыфамі па папярэднім рэжыме. Праўда, некаторыя больш вузкія тарыфы Трамп увёў раней, і яны ўжо дзейнічаюць.

Фондавыя рынкі «распрадаюць Амерыку»

На фондавай біржы тарыфы прывялі да новага падзення.

Еўрапейскія акцыі ўпалі ў чаканні непазбежнай эканамічнай шкоды ад гандлёвай вайны, якая закранула нават рынак аблігацый. Пан'еўрапейскі індэкс STOXX 600 раніцай упаў на 2,5%, страціўшы ўсе поспехі папярэдняга дня.

Нямецкі DAX, адчувальны да зменаў у сусветным гандлі, упаў на 4%, а міністр фінансаў Германіі Ёрг Кукіс заявіў, што краіне можа пагражаць новая рэцэсія.

Брытанскі індэкс FTSE знізіўся на 3,3%, французскі Cac 40 — на 4%. Акцыі энергетычных кампаній упалі на 3,8%, бо цэны на нафту ўпалі да найніжэйшага ўзроўню за апошнія чатыры гады. Акцыі здабыўных кампаній знізіліся на 4%. Патаннелі і акцыі буйных банкаў — трэйдары падрыхтаваліся да зніжэння працэнтных ставак Еўрапейскім цэнтрабанкам на наступным тыдні.

Акцыі вытворцаў лекаў у Еўропе ўпалі пасля таго, як Трамп, выступаючы ўчора на вячэры Рэспубліканскай партыі, пацвердзіў планы па ўвядзенні «вялікіх» тарыфаў на ўвесь фармацэўтычны імпарт.

Раней лекі не абкладаліся тарыфамі. Трамп не паведаміў, калі і на колькі ён плануе падняць падаткі на імпарт фармацэўтычнай прадукцыі, але аднаго згадвання было дастаткова: акцыі брытанскіх вытворцаў лекаў AstraZeneca і GSK страцілі 4% кошту, самая дарагая кампанія Еўропы Novo Nordisk, якая вырабляе прэпараты для пахудання Ozempic і Wegovy, патаннела прыкладна на 5%. Столькі ж страцілі французская фармацэўтычная група Sanofi і нямецкая біятэхналагічная кампанія Sartorius.

Інвестары таксама «распрадаюць Амерыку» — пазбаўляюцца ад амерыканскіх дзяржаўных аблігацый, якія звычайна лічацца бяспечнымі актывамі, аддаючы перавагу іншым формам захавання зберажэнняў. Інвестары пераходзяць у золата, швейцарскі франк і японскую іену — дзве валюты з вельмі нізкімі працэнтнымі стаўкамі, што робіць іх таннымі для запазычання.

Сітуацыя нагадвае пачатак пандэміі, калі інвестары таксама актыўна прадавалі амерыканскія бонды. Даходнасць па іх дасягнула нечуваных з 2013 года вышынь — 4,8% па 30-гадовых аблігацыях — інакш кажучы, каб знайшліся жадаючыя іх купіць, бонды цяпер абяцаюць беспрэцэдэнтныя даходы ў будучыні. Аналітыкі цяпер уважліва сочаць за тым, як павядзе сябе Кітай, які валодае амерыканскімі дзяржаблігацыямі на суму ў 759 мільярдаў долараў.

У Азіі падобная карціна. Японскі Nikkei упаў на 3%, прыкладна столькі ж страціў ганконгскі індэкс Hang Seng. Тайваньскі Taiex абрынуўся адразу на 6,2%.

На большую частку кітайскага імпарту цяпер дзейнічаюць беспрэцэдэнтныя тарыфы ў памеры 104%.

У мінулым годзе аб’ём гандлю таварамі паміж ЗША і Кітаем склаў каля 585 мільярдаў даляраў. Але ЗША імпартавалі з Кітая значна больш — каля 440 мільярдаў даляраў, чым Кітай з Амерыкі (прыкладна 145 мільярдаў). Кітай пакуль не збіраецца саступаць і рыхтуе новыя адказныя меры. Напярэдадні Пекін заявіў, што будзе «змагацца да канца», і ўвёў адказныя пошліны на амерыканскія тавары ў памеры 34%, а ў сераду Міністэрства фінансаў Кітая абвясціла аб увядзенні дадатковых 84-працэнтных тарыфаў на ўсе тавары, што імпартуюцца з ЗША. Яны ўступяць у сілу ўжо з 10 красавіка.

Пекін апублікаваў заяву, у якой адзначаецца, што ЗША не змогуць вырашыць такія праблемы, як дэфіцыт гандлёвага балансу і «недастатковая канкурэнтаздольнасць прамысловасці» з дапамогай тарыфных мер.

Адначасова Кітай падкрэсліў, што заўсёды лічыў кітайска-амерыканскія гандлёвыя адносіны «ўзаемавыгаднымі», наяўнасць напружанасці паміж гандлёвымі партнёрамі — з’ява натуральная, і ён гатовы да дыялогу з Вашынгтонам дзеля вырашэння супярэчнасцей. «У гандлёвай вайне няма пераможцаў, — гаворыцца ў заяве Міністэрства гандлю Кітая. — Кітай не імкнецца да вайны, але ўрад ніколі не дапусціць, каб законныя правы і інтарэсы кітайскага народа былі парушаныя або адабраныя».

Львіная доля кітайскага імпарту ў ЗША прыпадае на смартфоны, камп’ютары, літый-іённыя батарэі, разнастайныя цацкі і гульнявыя прыстаўкі. Аднак гандаль паміж дзвюма краінамі гэтым не абмяжоўваецца: кітайцы прадаюць амерыканцам усё — ад дробных шурупаў да бойлераў.

Шматлікія эксперты прадказваюць, што эскалацыя гандлёвай вайны паміж дзвюма найбуйнейшымі эканомікамі планеты хутка прывядзе ў тупік.

Яны скептычна ацэньваюць упэўненасць Трампа ў тым, што амерыканскі рынак настолькі прыбытковы, што іншым краінам давядзецца цярпець любое тарыфнае ярмо, каб толькі яго не страціць.

Кітаю нашмат прасцей не саступаць, чым іншым краінам: амерыканскі рынак для яго — усяго каля 2% ВУП, і ёсць гіганцкі ўнутраны рынак, на які можна абаперціся, адзначаюць эканамісты. У іншых краін запас трываласці куды меншы. Ад тарыфаў Трампа асабліва моцна пацярпелі некаторыя краіны Паўднёва-Усходняй Азіі — у прыватнасці, В’етнам, тавары якога цяпер абкладаюцца 46-працэнтнай імпартнай пошлінай, і Камбоджа (49%).

У В’етнаме вырабляецца каля 21% адзення амерыканскага рытэйлера Gap, каля паловы красовак Nike і 39% красовак Adidas. Значнымі вытворчымі магутнасцямі ў краіне валодае і Samsung.

Еўрасаюз, тавары з якога трапілі пад 20-працэнтны тарыф, сёння збіраецца зацвердзіць пошліны ў адказ на шэраг амерыканскіх тавараў — ад раскошных яхт і матацыклаў да апельсінавага соку і соевых бабоў.

Яны будуць уводзіцца паступова і стануць адказам на першапачатковы 25-працэнтны падатак на імпарт еўрапейскай сталі і алюмінія, уведзены прэзідэнтам Трампам у сакавіку. Адказ на сённяшнія тарыфы будзе абмяркоўвацца асобна.

Каментары4

  • кошт на нафту цяпер ніжэйшыя на 30% за тое, што неабходна дзеля эмпэрскага бюджэту
    09.04.2025
    кошты на нафту (BRENT) упалі ніжэй за 57 долараў упершыню з лютага 2021 года

    кошт на нафту цяпер ніжэйшыя на 30% за тое, што неабходна дзеля эмпэрскага бюджэту на 2025 год ) Так што Зянона, Раэгана, Трампа стратэгія працуе ?) Жыве ВКЛ/РБ!
  • Отец Засандалий
    09.04.2025
    Мировая экономика переходит в режим реального производства. Рантье и старые колониалисты дружно идут на стройку коммунизма или на исторический погост.
  • Адзічалым
    10.04.2025
    Отец Засандалий , Тым часам твая масковія ня ў стане нават цвікі зрабіць.

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа7

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года4

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?9

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу3

ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне3

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска6

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі14

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа7

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць