Грамадства22

Памёр Міхаіл Піліпенка

Пра смерць 6 красавіка вядомага беларускага этнолага і гісторыка, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіла Піліпенкі паведаміў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ. Яму было 88 гадоў.

Фота з сацсетак

Міхаіл Піліпенка нарадзіўся 19 мая 1936 года ў вёсцы Нежыхаў Брагінскага раёна ў сялянскай сям'і. 

Вучыўся ў Мазырскім педагагічным вучылішчы, затым паступіў у 1956 годзе на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1964—1967 гадах вучыўся ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава, пасля заканчэння якой шмат гадоў працаваў на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — спачатку выкладчыкам кафедры гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, а затым дацэнтам кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін.

З 1991 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Спачатку быў загадчыкам аддзела этналогіі, а з мая 1994 года па 2004 год — дырэктар Інстытута. У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1994-м стаў членам-карэспандэнтам НАНБ.

Даследаваў праблемы этнагенезу і этнічнай гісторыі беларускага народа, пытанні гісторыі беларускай этналогіі і фалькларыстыкі, сямейных адносін, вясельных звычаяў і абрадаў беларускага сялянства, народных рэлігійных вераванняў.

Быў аўтарам манаграфій «Этнаграфія Беларусі» (1980) і «Узнікненне Беларусі: новая канцэпцыя» (1991), сааўтарам калектыўных работ «Гістарычнае краязнаўства Беларусі», «Народная педагогіка беларусаў», «Беларусы», «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» і іншых.

Акрамя таго, ён аўтар звыш ста навуковых артыкулаў.

Каментары2

  • Украінскі аглядальнік
    08.04.2025
    Добры, чулы чалавек, інтэлегент ад слова "інтэлект". Прафесіянальны этнограф, любіў сваю працу, аддаваўся ёй, перадаваў свае веды студэнтам без апломбу, але с прыстойнасьцю.
    Добрая памяць.
  • Нэкралёг
    08.04.2025
    Па-чалавечы - зямля пухам. Па-навуковаму - ад руска-савецкай навуковай школы не асабліва адыходзіў.

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 14

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?14

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем3

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

На Камароўцы перад Вялікаднем гандлююць шалупіннем ад цыбулі ФОТАФАКТ6

У цэнтры Мінска кіроўца збіў на «зебры» раварыста ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць