Меркаванні1818

«Трамп ламае свет з грацыёзнасцю бегемота»

Матывы дзеянняў Трампа, Вэнса і Маска — не прымітыўныя. Яны сапраўды хочуць рэвалюцыйна змяніць свет, згодна са сваімі ідэямі — ці звышідэямі, піша Віталь Цыганкоў.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Колькі дзён таму па сацсетках трыумфальна прайшоў чарговы эмацыйны і палымяны допіс з тлумачэннем Трампа і спробай даць адказ на пытанне, чаму разумныя і адукаваныя людзі (героі допіса) яго падтрымліваюць, піша ў фэйсбуку журналіст Віталь Цыганкоў.

Многія перапошчвалі з захапленнем, «і в воздух чепчікі бросалі». Вось некаторыя самыя паказальныя цытаты:

«Страх страціць тое, што, на іх думку, калісьці належала ім: сацыяльны статус, культурную перавагу, этнічную або нацыянальную ідэнтычнасць, пачуццё кантролю, веру ў тое, што свет мае сэнс і што ў іх ёсць у ім месца»;

«Калі свет мяняецца… некаторыя людзі не бачаць у гэтым прагрэсу. Яны бачаць у гэтым крадзеж»;

«Таму яны аб'ядноўваюцца вакол моцных гэтага свету, якія абяцаюць вярнуць усё як было».

«Даследаванне Карэн Стэнер, прысвечанае аўтарытарным тыпам асобы, паказвае, што некаторыя людзі проста запраграмаваныя баяцца парушэння нормаў».

Ну, такое традыцыйнае «тлумачэнне» у стыле Хілары («кошык убогіх»). Прызнаюся, трошкі стамляе гэтая палымяная стэрэатыпная прымітыўнасць.

Ну, па пунктах.

Па-першае, страх нешта страціць, што табе належыць — цалкам нармальнае чалавечае пачуццё, уласцівае людзям любых палітычных поглядаў.

Страх страціць працу, сям'ю, статус, краіну — натуральнае пачуццё, і асуджаць яго даволі тупа. Вось мы, беларусы ці ўкраінцы, напрыклад, баімся страціць свае незалежныя краіны, баімся, што іх захопіць Расея. Ай, как нехарашо?

Другое — самае смешнае, па-мойму. Аргумент пра «яны баяцца страціць статус-кво» якраз люстэркава паварочваецца наадварот, на тых, супраць каго Трамп змагаецца. І, як падаецца, да іх ён нашмат лепш падыходзіць.

Бо бедныя рэднэкі з іржавага пояса, героі кнігі Вэнса, наўрад ці баяцца страціць свае «белыя прывілеі», якія існуюць толькі ва ўяўленні аўтараў артыкулаў па расавай тэорыі, прафесараў універсітэтаў, якім, як і дзяржаўным служачым, якраз ёсць што губляць.

Трэцяе — пра «вярнуць усё як было». Ну што за стэрэатыпная фігня? Што Трамп збіраецца вярнуць, якія гады? 1950-я, як некаторыя пішуць? Якое мінулае хочуць вярнуць тыя ІТ-алігархі, якія сабраліся каля яго? У якое мінулае хоча вярнуцца Пітэр Тыль, спонсар Вэнса, заснавальнік PayPal і адзін з першых інвестараў фэйсбука, які жыве ў зарэгістраваным гомасэксуальным шлюбе?

Мяне гэтыя стэрэатыпныя аргументы пра «вярнуцца ў мінулае» раздражнялі даўно, яшчэ пры тлумачэннях Пуціна. Маўляў, ён хоча вярнуць савок, часы сваёй маладосці. Які савок у гэтага аматара белых генералаў і прафашысцкага філосафа Ільіна? У якім СССР магчымая была вайна Расеі супраць Украіны?

Пуцін кінуў выклік таму статус-кво, у якім у яго і ў ягонай Расеі ўсё расло і каласілася ад 2000 да 2012-га. Паламаў усё дзеля нейкай звышідэі.

А яшчэ гэты вечны аргумент пра грошы. «Пуцін ніколі не нападзе на Украіну, бо ў яго грошы на Захадзе ляжаць». Тое ж самае зараз чую пра Маска. Б*. «Ён пайшоў у палітыку, каб зарабіць». Двайное б*. Маск хіба не ведае, што «грошы любяць цішыню»?

Праблема Маска ў тым, што ён рэвалюцыянер, ён хоча радыкальна змяніць статус-кво. Як і Пуцін, Маа, Чэ Гевара. І, магчыма, Трамп. І праблема Трампа (хаця хутчэй — нас усіх) — што Трамп зараз ламае свет з грацыёзнасцю бегемота.

У яго, відаць, таксама ёсць ідэя-фікс: пра тое, што ўвесь свет нібыта нажываецца на ЗША — ён сцвярджаў гэта яшчэ ў 1980-х.

Дык страшна не тое, што ён нібыта хоча нешта захаваць, палохаюць якраз тыя рэвалюцыйныя перамены, якія ён пачаў і збіраецца ажыццявіць. Праблема ў тым, што, выпраўляючы перагіны, ён перагінае ў іншы бок (спасылка на фразу Маа «не перагнеш — не выправіш»). Але раўнавагі зноў няма.

А ў некаторых пласцінка заклініла, бо адысці ад стэрэатыпнага мыслення яны не могуць — «бу-бу-бу-бу, кансерватары, баяцца пераменаў, ім бы толькі грошы, хочуць вярнуць старое».

Каментары18

  • 11.6.
    07.04.2025
    Сьвет ружовых поні і іх небачных пастухоў сеньня лепей усяго разбурыць пры дапамозе злога бегемота.
  • Рознакаляровыя поні
    07.04.2025
    А што ЗАМЕСТ ружовых поні? Зяяючая пустэча будзе? Будуть іншыя поні якія вам таксама не спадабаюцца.
  • Брэст
    07.04.2025
    Меркантыльнага інтарэсу ў іх таксама хапае

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 14

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?14

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем3

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

На Камароўцы перад Вялікаднем гандлююць шалупіннем ад цыбулі ФОТАФАКТ6

У цэнтры Мінска кіроўца збіў на «зебры» раварыста ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць