Вайна22

Колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па Крывым Рогу дасягнула 18 чалавек, палова — дзеці

У пятніцу вечарам Крывы Рог падвергся спачатку ракетнаму расійскаму абстрэлу, у выніку якога, паводле апошніх даных, загінулі 18 чалавек, затым — налёту беспілотнікаў, паведамілі ўлады Днепрапятроўскай вобласці.

У Мінбароны Расіі сцвярджаюць, што нанеслі ракетны ўдар «па месцы правядзення нарады з камандзірамі злучэнняў і заходнімі інструктарамі». Украінскія ўлады кажуць, што атака прыйшлася па жылым раёне побач з дзіцячай пляцоўкай.

Мэр горада Аляксандр Вілкул напісаў, што расійскія вайскоўцы «ўдарылі балістычнай ракетай у цэнтр жылога мікрараёна», «побач з дзіцячай пляцоўкай». Паводле яго слоў, «ракета выбухнула ў паветры — спецыяльна, каб больш пацярпела людзей».

Паводле апошніх даных загінулі 18 чалавек, і палова з іх — дзеці. Кіраўнік Днепрапятроўскай АВА Сяргей Лысак удакладніў, што пацярпелі 61 чалавек — сярод іх 12 дзяцей.

«У бальніцах знаходзяцца 40 гараджан. Астатнія пад амбулаторным назіраннем», — напісаў ён.

Паводле яго слоў, самаму маленькаму пацярпеламу ад атакі — 3 месяцы. У яго рэзаныя раны, удакладніў кіраўнік Днепрапятроўскай АВА.

Таксама атрымалі пашкоджанні некалькі шматкватэрных дамоў — гэта пяці-, дзевяці– і чатырнаццаціпавярховікі. У некаторых дамах адсутнічае газ, дадаў Аляксандр Вілкул.

Мінбароны Расіі ўдар па Крывому Рогу пацвердзілі. У расійскім ваенным ведамстве сцвярджаюць, што ён быў нанесены «ракетай з фугасным снарадам па месцы правядзення нарады з камандзірамі злучэнняў і заходнімі інструктарамі ў адным з рэстаранаў горада Крывы Рог».

У Генштабе Украіны гэту заяву назвалі хлуснёй, дадаўшы, што ракета «Іскандэр-М» трапіла ў «жылы масіў і дзіцячую пляцоўку».

«Чарговым парушэннем нормаў міжнароднага гуманітарнага права падступны вораг дэманструе, што зусім не імкнецца да міру, затое мае мэтай працяг захопніцкай вайны на знішчэнне супраць Украіны і ўсіх украінцаў», — гаворыцца ў заяве Генштаба.

Удар па Крывому Рогу супаў з брыфінгам Уладзіміра Зяленскага, для якога Крывы Рог — родны горад. У пачатку брыфінгу Зяленскі заявіў: «Гэта твар расійскіх, ён, у прынцыпе, не змяняецца з пачатку гэтай вайны, — ударылі па дзіцячай пляцоўцы».

Акрамя таго, адказваючы на пытанні пра «чырвоныя лініі» для Украіны на мірных перамовах і магчымасць весці перамовы з расійскім бокам напрамую, прэзідэнт Украіны адказаў: «Як размаўляць напрамую з балістычнымі ракетамі?»

Каментары2

  • Жыгуль
    05.04.2025
    Маскальскія нелюдзі
  • И 82 вояки из ресторана через дорогу.
    06.04.2025
    Давайте будем объективными

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны пра пуцінскае перамір'е: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць