Грамадства99

Як беларусы па ўсім свеце адзначылі Дзень Волі ФОТЫ

У 107-ю гадавіну з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года беларускія дыяспары па ўсім свеце ладзілі розныя прынагодныя акцыі: дзесьці буйныя, дзесьці дробныя, дзесьці на вуліцах і плошчах, а дзесьці ў памяшканнях. Некаторыя, як варшаўскія беларусы, асноўныя мерапрыемствы правялі загадзя ў выхадныя, але сёння святкаванняў таксама было нямала. 

Вільня (Літва)

Як святкавалі гадавіну 107-ю гадавіну абвяшчэння БНР у сталіцы Літвы, апублікавала фотарэпартаж «Радыё Свабода». 

Беласток (Польшча)

Прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі ў зняволенні, піша радыё «Рацыя». Такім чынам яны павіншавалі з Днём Волі і з днём народзінаў тых палітвязняў, якія вымушаны яго сустракаць у сакавіку ў турме.

Батумі (Грузія)

Кішынёў (Малдова)

Беларусы Кішынёва правялі сваю акцыю ўвечары 25 сакавіка. Да помніка Францыску Скарыну насупраць амбасады РБ былі ўскладзеныя бел-чырвона-белыя кветкі. Далей грамада адзначыла свята ў кавярні.

Французскія Альпы

Уроцлаў (Польшча)

Брусэль (Бельгія)

Беларусы Бельгіі адзначылі Дзень Волі ў Брусэлі адукацыйнай віктарынай «Што ты ведаеш пра дзеячоў БНР?» Таксама яны напісалі лісты палітвязням, якія нарадзіліся ў сакавіку.

Каментары9

  • Filipp
    26.03.2025
    Як жа я спачуваю суайчыннікам якім давялося пакінуць нашу радзіму.
  • Я бачу, я пішу, а потым шкадую
    26.03.2025
    Мне не падабаецца, калі сцяг носяць, як дажджавік. Яшчэ і завязваюць, як хустку. Гэта ж сцяг. На тронкі і ўгору, ніяк іначай.
  • Можа такім
    26.03.2025
    якім бокам Летува да Дня Волі?, ну можа такім, што адна з першых пачала хутка выдаваць гуманітарныя візы, без пытанняў прапускала праз сваю тэрыторыю тых, хто ўцякаў , напрыклад, у Польшчу (як я). Да і зараз дае прытулак многім.
    Ці гэтага мала?

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа24

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам2

Гарачую ваду пачнуць адключаць у маі ў Мінску: ёсць першыя адрасы2

У Крамлі далі зразумець, што Вашынгтон выступае не з тымі прапановамі4

У Гродне МАЗ пайшоў пад ваду ў кар’еры, які засыпаў ВІДЭА2

У Мінску ўрачыста адкрыўся байкерскі сезон — заездам сотняў матацыклістаў ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа24

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць