Грамадства1717

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»

Лукашэнка пракаментаваў прапанову Макрона пра ядзерны парасон над Еўропай.

Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko, Pool

«Ім бы гэты «парасон» над Францыяй не страціць, а не тое што яны гэты «парасон» над усёй Еўропай будуць трымаць. Няхай «парасон» свой падымуць хоць бы над Германіяй. Ці, ну, можна так сказаць, падзеляцца ядзернай зброяй з Германіяй — вечным, гістарычным сваім ворагам», — сказаў ён.

«Ну цяпер нібыта замірыліся. Але хто яго ведае? У іх прэтэнзій адзін да аднаго каласальнае мноства. У палякаў з немцамі, ведаеце, — Усходняя Прусія», — паразважаў Лукашэнка.

«…Урсула [фон дэр Ляен] ні разу не бачыла не тое што сучасныя сродкі паражэння, яна нават нармальнага пісталета не бачыла…» — заявіў Аляксандр Лукашэнка, які ў лютым 2022 года прагназаваў, што вайна ва Украіне працягнецца «3—4 дні».

На мінулым тыдні прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у звароце да суграмадзян заявіў, што Расія стала пагрозай для Францыі і Еўропы, і ў сувязі з гэтым заклікаў пачаць дыскусію аб выкарыстанні ядзернай зброі Францыі для абароны ўсяго ЕС, адзначыўшы, што ЗША змянілі пазіцыю па Украіне і па пытанні лідзіруючай ролі Вашынгтона ў НАТА.

Каментары17

  • Прыкра
    13.03.2025
    На жаль, у гэтым галаватрас абсалютна мае рацыю. ЕЗ на сёння - гэта зборышча бюракратаў, якія ня здольныя нават паміж сабой штосці хутка узгадніць, не тое што нейкую вайну весці. А калі дадаць карупцыйны складнік, то парасон той ляснецца так сама, як раскрадзены спартовы стадыён у Вільні ці бядотныя дарогі, калі яны нават не могуць пабудаваць нармальную калейку ад Варшавы праз краіны Балтыі.
  • Зычэнні лепшага
    13.03.2025
    Пенсіянеры ўсё ніяк не могуць расціснуць сінія пальцы. Эх, калі ж вы ўжо... ?!
  • й
    13.03.2025
    Пнецца выглядаць геастратэгам, як тая жаба на купіну. Пяты кароткія, дзядзька! Вяртайся на сваю пасаду ў саўгас.

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа5

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года4

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?9

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу3

ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне3

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска6

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі14

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа5

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць