Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс назваў умовы аднаўлення вайсковай дапамогі ЗША Украіне. Як паведамляе тэлеканал CNN, ён заявіў, што для гэтага «Украіна павінна сесці за стол перамоў».

«Мы хочам, каб ва ўкраінцаў была суверэнная і незалежная краіна. Мы лічым, што ўкраінскія войскі б'юцца вельмі адважна, але мы знаходзімся на той стадыі, калі ні Еўропа, ні Злучаныя Штаты, ні ўкраінцы не могуць працягваць гэтую вайну да бясконцасці. […] Прэзідэнт [Трамп] спрабуе паслаць вельмі выразны сігнал: украінцы павінны сесці за стол перамоў і пачаць дамаўляцца аб пагадненні па мінералах», — заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША.
Раней стала вядома, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыпыніў усю вайсковую дапамогу Украіне пасля сутыкнення з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім у Авальным кабінеце на мінулым тыдні. Тым самым прэзідэнт ЗША аказвае ціск на Кіеў, каб прымусіць яго падпарадкавацца намаганням ЗША па заключэнні мірнага пагаднення з Расіяй, нягледзячы на адсутнасць гарантый бяспекі для Украіны.
Каментары
Гарантаваная дапамога ЗША часоў Байдэна на увесь 2025 год.Прыйшоў Трамп.Дзе гаранцыі? Слова Трампа?? Так сабе гаранцыя У Мелані спытайце Раніцай сказал да вячэры запамятал..
1) Меморандум - это по сути "памятка" которая ни к чему не обязывает
2) Вложенные десятки миллиардов долларов в инфраструктуру - это то что США будут защищать