Свет33

Не прайшло і месяца, як Трамп узяўся за Мадуру

Менш за месяц таму спецпрадстаўнік Белага дома ціснуў руку і ўсміхаўся прэзідэнту Венесуэлы. Шмат хто пабачыў у тым візіце маўклівае прызнанне законнасці гэтага рэжыму. Аднак не прайшло і месяца, як адміністрацыя Трампа зразумела, што нічога не дабілася. І сын прэзідэнта ўжо запісаў падкаст з лідаркай венесуэльскай апазіцыі.

Donald Trump Nicolas Maduro Дональд Трамп Нікалас Мадура Дональд Трамп Николас Мадуро
Дональд Трамп і Нікалас Мадура. Фота: Joe Randle / Getty Images; AP Photo/Cristian Hernandez

Як адзначае The Wall Street Journal, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб'явіў пра адмену ліцэнзіі, выдадзенай пры Байдэне, якая дазваляла амерыканскай нафтавай кампаніі Chevron весці здабычу нафты ў Венесуэле. Па словах Трампа, рэжым Нікаласа Мадуры не выканаў абавязацельствы па прыёме дэпартаваных мігрантаў і не правёў дэмакратычных рэформаў.

Рашэнне Трампа адклікаць ліцэнзію стала разваротам у палітыцы яго адміністрацыі, якая на працягу апошняга месяца рабіла спробы збліжэння з Каракасам.

Яно таксама з'яўляецца сур'ёзным ударам для Chevron, якая атрымала ў 2022 выключэнне з санкцый ЗША. Трамп не згадаў кампанію наўпрост, але ў сацыяльнай сетцы Truth Social абвясціў аб адмене ліцэнзіі ад 26 лістапада 2022 года, калі Chevron атрымала дазвол на працу ў Венесуэле.

Трамп падкрэсліў, што з 1 сакавіка ліцэнзія Chevron будзе анулявана, і кампаніі давядзецца паступова згарнуць сваю дзейнасць у краіне. Пазней дзяржаўны сакратар Марка Рубіа заявіў, што ў адпаведнасці з распараджэннем прэзідэнта ён адмяняе ўсе нафтагазавыя ліцэнзіі, выдадзеныя пры Байдэне, паколькі яны «фінансавалі нелегітымны рэжым Мадуры».

Рашэнне Трампа з'явілася амаль праз месяц пасля таго, як старшы пасланнік Белага дома Рычард Грэнэл правёў сустрэчу з Мадурам у Каракасе, спрабуючы дамовіцца аб аднаўленні дэпартацыйных рэйсаў у Венесуэлу. Многія аналітыкі тады меркавалі, што гэта пагадненне прывядзе да працягу нафтавага супрацоўніцтва, але адміністрацыя Трампа пайшла ў іншым кірунку.

Ричард Гренелл Николас Мадуро Richard Grenell Nicolás Maduro Рычард Грэнэл Нікалас Мадура
Старшы пасланнік Белага дома Рычард Грэнэл сустракаецца Нікаласам Мадура ў прэзідэнцкім палацы ў Каракасе. 31 студзеня 2025 года. Фота: Прэс-служба прэзідэнта Венесуэлы праз AP

Візіт Грэнэла, які з усмешкай паціскаў руку Мадура ў яго прэзідэнцкім палацы, быў успрыняты як маўклівае прызнанне Мадуры ў якасці законнага лідара Венесуэлы. Перамовы тычыліся дэпартацыі соцень тысяч нелегальных мігрантаў з ЗША ў Венесуэлу — тэма нелегальных мігрантаў гэта канёк Трампа.

Аднак Трамп у выніку заявіў, што Мадура не выконвае пагаднення — у прыватнасці, не прыняў назад венесуэльскіх злачынцаў з групоўкі Tren de Aragua, якая абвінавачваецца ў гучных злачынствах у ЗША. Трамп таксама згадаў, што рэжым Мадура, насуперак сваіх абяцанням Байдэну, не правёў свабодных выбараў.

Рашэнне аб адкліканні ліцэнзіі супала з момантам, калі Дональд Трамп-малодшы запісваў падкаст з лідаркай венесуэльскай апазіцыі Марыяй Карынай Мачада, якая хаваецца ў Венесуэле. Яна назвала гэты крок доказам падтрымкі Трампам венесуэльскага народа і заявіла, што гэта наблізіць краіну да дэмакратычных рэформ.

Адмена ліцэнзіі на здабычу амерыканскай кампаніяй нафты — сур'ёзны ўдар па эканоміцы Мадуры. Аднаўленне здабычы Chevron было ключавым фактарам у выжыванні венесуэльскай эканомікі, забяспечваючы прыток замежнай валюты.

Зніжэнне экспарту нафты абмяжуе яго фінансавыя рэсурсы. У той жа час скарачэнне паставак венесуэльскай нафты можа паўплываць на цэны сыравіны на сусветным рынку.

Аналітыкі лічаць, што Трамп выкарыстоўвае гэты крок, каб націснуць на Мадуру з мэтай дамагчыся палітычных саступак, у тым ліку вызвалення палітвязняў і правядзення сумленных выбараў.

У той жа час рашэнне Белага дома ўзмацніць ціск на Мадуру можа быць не толькі замежнапалітычным крокам, але і часткай унутрыпалітычнай стратэгіі. Узмацняючы строгасць санкцый супраць Венесуэлы адміністрацыя Трампа можа разлічваць на падтрымку рэспубліканцаў у Кангрэсе па пытаннях бюджэту.

Кансерватыўныя заканадаўцы Фларыды, дзе пражывае ўплывовая венесуэльская дыяспара, якая выступае супраць Мадуры, патрабуюць ад ЗША вярнуцца да так званай стратэгіі максімальнага ціску на рэжым Мадуры.

Каментары3

  • Filipp
    27.02.2025
    Вот это я понимаю жёсткие переговоры!
  • Айвохціж!
    27.02.2025
    Мо таксама павінны быць "сябар", не?
  • Максим Дизайнер
    27.02.2025
    Американская дружба, любовь и обещния - они такие.

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа8

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года4

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?9

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу3

ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне3

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска6

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі14

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа8

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць