Свет77

Фрыдрых Мерц падтрымаў Зяленскага

Лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і будучы канцлер Германіі Фрыдрых Мерц выступіў за ўдзел Украіны ў магчымых перамовах аб спыненні агню.

Уладзімір Зяленскі і Фрыдрых Мерц. Ілюстрацыйнае фота Efrem Lukatsky / AP

У трэцюю гадавіну пачатку вайны ён, а таксама дзейны канцлер Олаф Шольц і прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер паабяцалі Кіеву далейшую падтрымку, піша Bild.

Уладзімір Зяленскі павіншаваў Мерца з перамогай на парламенцкіх выбарах і падкрэсліў, што ягоная краіна разлічвае на працяг дапамогі з боку Германіі. 

У адказ лідар ХДС заявіў, што «Еўропа застаецца цвёрда на баку Украіны», нагадаўшы таксама пра «тры гады разбурэнняў і ваенных злачынстваў».

Мерц падкрэсліў, што Украіне неабходна «заняць пазіцыю сілы», паколькі без яе немагчыма дамагчыся справядлівага міру. 

«Для справядлівага міру атакаваная краіна павінна быць часткай мірных перамоваў», — адзначыў ён.

Каментары7

  • Лол, кек, чебурек
    24.02.2025
    В Твиттере он черканул пару строк, а реально хоть что сделал? Или, как всегда в ЕС, ограничился бла-бла-бла?
  • лол
    24.02.2025
    маем надзею, што Мерц не будзе паўтараць крывадушнасць Шольца. Хаця за 3 гады варта ўжо прызвычаіцца, што шмат прыгожых словаў і абяцанак абсалютна не азначае іх выкананне. Лепш непрыемная праўда наўпрост, чым прыгожая хлусня.
  • Р6619
    24.02.2025
    Ну можа вось так па трошкі неяк вышкрэбімся з дапамогай неабыякавых краін.

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа24

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам2

Гарачую ваду пачнуць адключаць у маі ў Мінску: ёсць першыя адрасы2

У Крамлі далі зразумець, што Вашынгтон выступае не з тымі прапановамі4

У Гродне МАЗ пайшоў пад ваду ў кар’еры, які засыпаў ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа24

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць