Вайна

Буданаў: Паўночная Карэя пастаўляе 50% расійскіх боепрыпасаў

Кіраўнік украінскай ваеннай разведкі распавёў, колькі зараз паўночнакарэйскіх салдат знаходзіцца на тэрыторыі Расіі і як КНДР дапамагае ёй у вайне з Украінай.

Буданов вірить в закінчення війни в 2025 році і назвав причину
Кіраўнік ГУР Кірыла Буданаў на форуме «Украіна. Год 2025». Фота: РБК-Украіна

Гэта Кірыла Буданаў зрабіў падчас форуму «Украіна. Год 2025», перадае агенцтва УНІАН. 

Паводле яго слоў Расія актыўна нарошчвае вытворчасць боепрыпасаў, карэктавальных авіябомбаў і беспілотнай тэхнікі. Але значную дапамогу ёй аказвае Паўночная Карэя. 

Паводле яго, КНДР забяспечвае да 50% патрэбаў расійскай арміі ў боепрыпасах.

«Палова варожых боепрыпасаў — паўночнакарэйскія. Таксама пачаліся маштабныя пастаўкі ўзбраення, у першую чаргу 170-мм самаходных гаўбіц і 240-мм рэактыўных сістэм залпавага агню», — падкрэсліў Буданаў.

Таксама ён пацвердзіў выкарыстанне паўночнакарэйскіх вайскоўцаў Расіяй у Курскай вобласці:

«Гэта факт. КНДР актыўна ўдзельнічае ў вайне супраць нас і падтрымлівае РФ».

Падчас форуму японскі журналіст запытаўся ў Буданава пра сітуацыю ў Курскай вобласці, дзе ваююць салдаты КНДР. На што ён адказаў:

«Першапачатковая групоўка складала прыблізна 12 тысяч чалавек. На сённяшні дзень каля чатырох тысяч з іх, скажам так, выведзеныя з ладу — гэта цяжкапараненыя і забітыя. Ім рыхтуецца замена, але пакуль на фронт яна не прыбыла».

Каментуючы пастаўкі Паўночнай Карэяй 170-мм самаходных гаўбіц і 240-мм РСЗА для РФ, Буданаў адзначыў, што Расія ўжо атрымала па 120 сістэм кожнага тыпу.

«Пасля гэтага з дапамогай расійскіх спецыялістаў былі праведзены мадэрнізацыйныя работы. Цяпер дакладнасць стала цалкам прымальнай для такога тыпу ўзбраення. Паводле плана, сёлета Паўночная Карэя павінна перадаць Расіі 148 такіх ракет», — падсумаваў кіраўнік ГУР.

Каментары

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 14

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?14

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем3

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

На Камароўцы перад Вялікаднем гандлююць шалупіннем ад цыбулі ФОТАФАКТ6

У цэнтры Мінска кіроўца збіў на «зебры» раварыста ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць