Свет

«Мы павінны прызнаць, што ўступаем у новую эру». Што абмяркоўвалі лідары ЕС на экстранным саміце ў Парыжы

Лідары еўрапейскіх краін правялі экстранны саміт у Парыжы перад перамовамі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Масквой без удзелу Еўропы. Пра канкрэтныя рашэнні па выніках сустрэчы не паведамлялася, аднак у ЕС і НАТА заявілі пра неабходнасць больш інвеставаць у абарону, а таксама даць Кіеву надзейныя гарантыі бяспекі, піша ВВС. 

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон вітае канцлера Германіі Олафа Шольца, які прыбывае на нефармальную сустрэчу лідараў ключавых краін Еўрапейскага саюза і Вялікабрытаніі ў Елісейскім палацы ў Парыжы, 17 лютага 2025 г. Фота: AP Photo / Aurelien Morissard

У перамовах бралі ўдзел лідары Францыі, Брытаніі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Даніі, Польшчы, Нідэрландаў, а таксама кіраўнікі НАТА і ЕС.

«Гатовыя і поўныя жадання. Такое маё меркаванне пра сённяшнюю сустрэчу ў Парыжы. Еўропа гатовая і хоча зрабіць крок наперад. Узначаліць наданне гарантый бяспекі для Украіны. Гатовыя ўкладаць значна больш сродкаў у нашу бяспеку. Дэталі яшчэ трэба вызначыць, але абавязацельствы зразумелыя», — напісаў у сацсетцы X генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ.

Пра гэта самае казаў пасля саміту і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які арганізаваў сустрэчу ў Парыжы. Паводле яго слоў, еўрапейцы павінны «лепш, больш і разам» інвеставаць у абарону цяпер і ў будучыні.

«Для гэтага еўрапейцы жадаюць паскорыць рэалізацыю сваёй уласнай праграмы па забеспячэнні суверэнітэту, бяспекі і канкурэнтаздольнасці. Праца будзе працягнутая на аснове прапаноў Еўракамісіі — як па падтрымцы Украіны, так і па развіцці і інвеставанні ў нашу абарону», — заявіў Макрон.

Ён таксама паведаміў, што пасля перамоў у Парыжы стэлефанаваўся з прэзідэнтамі ЗША і Украіны — Дональдам Трампам і Уладзімірам Зяленскім.

«Мы імкнемся да трывалага і доўгачасовага міру ва Украіне. Для гэтага Расія павінна спыніць сваю агрэсію, і гэта павінна суправаджацца моцнымі і надзейнымі гарантыямі бяспекі для ўкраінцаў. У адваротным выпадку ёсць рызыка, што гэтае спыненне агню скончыцца гэтак жа, як Мінскія пагадненні», — дадаў французскі лідар.

Зяленскі таксама расказаў пра размову з Макронам.

«Казалі пра глабальную сітуацыю, сітуацыю ў Еўропе і, у прыватнасці, гарантыі бяспекі для Украіны. У нас агульнае бачанне: павінны быць надзейныя, моцныя гарантыі бяспекі. Любое іншае рашэнне без такіх гарантый, напрыклад крохкае спыненне агню, стане толькі чарговым падманам з боку Расіі і прэлюдыяй да новай расійскай вайны супраць Украіны ці іншых краін Еўропы», — напісаў ён у тэлеграме ў панядзелак увечары.

Брытанскі прэм'ер-міністр Кір Стармер расказаў пасля саміту ў Парыжы, што на наступным тыдні адправіцца ў ЗША, каб абмеркаваць з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам «ключавыя элементы доўгатэрміновага міру».

Стармер адзначыў, што цяпер «на карту пастаўлена не толькі будучыня Украіны, але і пытанне існавання Еўропы ў цэлым». «Толькі трывалы мір ва Украіне, які абароніць яе суверэнітэт, утрымае Пуціна ад далейшай агрэсіі», — заявіў ён. 

«У цяперашні момант мы павінны прызнаць, што ўступаем у новую эру, і перастаць безнадзейна чапляцца за камфорт мінулага. Час узяць на сябе адказнасць за нашу бяспеку, за наш кантынент», — дадаў прэм'ер-міністр.

Па словах Стармера, у бліжэйшыя дні ён пагаворыць і з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, а затым еўрапейскія лідары плануюць правесці яшчэ адну сустрэчу.

Ён падкрэсліў, што любое мірнае пагадненне павінна быць гарантавана ЗША.

«Гарантыі бяспекі з боку ЗША — адзіны эфектыўны спосаб утрымаць Расію ад новага нападу на Украіну», — сказаў брытанскі прэм'ер.

Стармер таксама паўтарыў, што разгледзіць магчымасць размяшчэння брытанскіх войскаў ва Украіне ў выпадку заключэння трывалага мірнага пагаднення.

Як пісала напярэдадні Financial Times, у ходзе сустрэчы ў Парыжы некаторыя еўрапейскія лідары (перш за ўсё Германія, Польшча і Іспанія) заявілі пра сваё нежаданне накіроўваць міратворчыя сілы ва Украіну.

Спасылаючыся на трох чыноўнікаў, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы сустрэчы, газета паведамляла, што Францыя прапанавала абмеркаваць стварэнне «сіл забеспячэння», якія будуць размешчаныя за лініяй баявога судакранання, а не на ёй.

Кіраўнік МЗС Іспаніі Хасэ Мануэль Альбарэс сказаў, што «ніхто цяпер не разглядае магчымасць адпраўкі войскаў ва Украіну». Варшава таксама не гатовая накіраваць войскі ва Украіну, пацвердзіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Канцлер Германіі Олаф Шольц захаваў асцярожнасць у пытанні разгортвання войскаў ва Украіне, заявіўшы, што дэбаты па гэтым пытанні заўчасныя, адзначае FT.

Шольц, які першым з еўрапейскіх лідараў выступіў перад журналістамі пасля перамоў у Елісейскім палацы, зноў заявіў пра неабходнасць працягваць падтрымку Украіны.

«Мы вітаем размовы пра мірнае пагадненне, але для нас відавочна, што гэта не можа быць дыктат», — сказаў Шольц.

Паводле яго слоў, Германія будзе працягваць інвеставаць у абарону, а Еўрасаюз павінен стаць больш гнуткім у пытаннях бюджэту, калі яго члены плануюць траціць на абарону больш як 2 працэнты ВУП.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць