Грамадства2323

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

«Важна было зняць інтэрв'ю з такім чалавекам — сімвалам нязломнасці і прынцыповасці, паказаць, што мы перамалолі нават такога чалавека», — расказала яна ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Паліна Шарэнда-Панасюк

У сакавіку 2024 года Паліну Шарэнда-Панасюк знялі ў прапагандысцкім фільме на «Беларусь 1». Здымачную групу прыслалі ў Рэчыцу ў жаночую калонію для рэцыдывістак, дзе палітзняволеную ўтрымлівалі ва ўмовах, прызнаных катаваннем.

Згадваючы абставіны, якія папярэднічалі запісу, Паліна Шарэнда-Панасюк заўважае, што гэта была цэлая эпапея. Па яе словах, напярэдадні яе цэлы месяц пратрымалі ў ШІЗА.

«Я ўжо зразумела, што гэта не проста так, што да чагосьці рыхтуюць, што гэта спецыяльна ўсё робіцца. І ў размове з начальнікам ПК-24 Дзмітрыем Курловічам я наўпрост запыталася: «Што вы ад мяне хочаце? Чаго вы дамагаецеся вось гэтымі катаваннямі?» І прагучала слова «інтэрв'ю». Я зразумела, што трэба ў лабавым сутыкненні з гэтымі катамі пайсці на хітрасць, каб не загінуць. Я пагадзілася».

«Важна зняць інтэрв'ю з такім чалавекам — сімвалам нязломнасці і прынцыповасці, паказаць, што мы перамалолі нават такога чалавека», — тлумачыць матывацыю рэжыму экс-палітзняволеная.

Шарэнда-Панасюк расказвае, што нейкага акрэсленага сцэнару не было, хаця па тых пытаннях, якія задавалі, было відавочна, што яны былі падрыхтаваныя спецыяльна пад яе. Былі наводзячыя пытанні — назваць пэўныя прозвішчы, расказаць пра сваю дзейнасць, пра атрыманне грошай.

Як згадвае Паліна, падчас запісу інтэрв'ю акрамя журналісткі Анастасіі Бенедзясюк былі аператар, чалавек, які працаваў з тэхнікай, прадстаўнік ГУБАЗіК, які назваўся Міхаілам, а таксама яшчэ адзін чалавек. Ён курыраваў групу, але адмовіўся прадставіцца.

Шарэнда-Панасюк выказвае здагадку, што гэта быў не прадстаўнік беларускага КДБ, а нейкі расіянін. Паліна дадае, што гэты чалавек пастаянна хадзіў у капелюшы, каб яго твар не трапіў на камеры, якія размешчаны на тэрыторыі калоніі.

Самі здымкі, па словах жанчыны, занялі палову дня. «Яны здымалі інтэр'еры. Мяне змясцілі ў прыгожыя дэкарацыі, дзе быў новенькі рамонт, прыгожая падлога, прыгожая плітачка, усё такое прыгожае, новенькае. [Трэба было] паказаць, як добра, шчасліва жывуць асуджаныя і палітвязні».

Паліна сцвярджае, што яе ніяк не рыхтавалі да здымкаў, каб яна лепш выглядала.

«Адзіны бонус ад гэтага інтэрв'ю — тое, што мяне вызвалілі ад прымусовай працы. Хоць яны і на фабрыцы сюжэт здымалі, але я ў гэты дзень была вызвалена».

Як вядома, пасля інтэрв'ю жанчыну не адпусцілі на свабоду. Чаму так адбылося?

«Цяжка сказаць. Я з'яўляюся рэгіянальным каардынатарам Еўрапейскай Беларусі. І вось калі я казала, у пэўны момант падышоў прадстаўнік ГУБАЗіК і сказаў: «Ну вы ж разумееце, што вы павінны расказаць пра «Еўрапейскую Беларусь», якая яна кепская, які дрэнны Саннікаў, які дрэнны той альбо той. Вось гэтыя пытанні яны мяне прымушалі прагаворваць».

Па словах Паліны, значная частка таго, што было знята, не ўвайшла ў выніковы сюжэт.

«Я меркавала, што, магчыма, яшчэ будуць нейкія асобныя часткі інтэрв'ю, асобныя нарэзкі будуць устаўлены ў нейкія прапагандысцкія ролікі», — заўважае былая палітзняволеная.

@nashaniva Страшная сітуацыя з беларускімі палітвязнямі: адмаўляюць у лячэнні #политика #новости #беларусь ♬ Curious - Healing And Spirit Health & DJ Hoobidibbie

Каментары23

  • NN можыт напраўду хопіць?
    13.02.2025
    30 год адна і тая ж балалайка...
    Ня можаце, не правацыруйце людзей, багата каго ўжо не павярнуць. Ужо навад дурню зразумела, што ўсе гэтыя слівы ботаў, недарэчныя затрыманьні і г.д. Гэта падстава так званых "лідараў" псеўдаапазіцыі. Пасьля 2020 года ніхто не паверыць ў гэтых лідараў. Альбо прапускаеце маладое пакаленне альбо на беларускай ідэі трэба ставіць тлусты крыж +.
    Усе чыталі сёньня хто і як падстаўляў людзей.
  • Kino
    13.02.2025
    То что Санников плохой я могу совершенно свободно и без принуждения сказать.
  • 00
    13.02.2025
    «Важна было зняць інтэрв'ю з такім чалавекам — сімвалам нязломнасці і прынцыповасці,
    ---
    гэта яна пра каго ?

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа7

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года4

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?9

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу3

ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне3

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска6

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі14

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа7

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць